Баптызм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://pl.wikipedia.org/wiki/Baptyzm?oldid=36191212
 
крыніца — https://pl.wikipedia.org/wiki/Baptyzm?oldid=36191212
Радок 5:
 
Баптысцкія цэрквы могуць адрозьнівацца ў стаўленьні да пэўных пытаньняў: [[прадвызначэньне]] альбо [[свабода волі]], канчатковасьць альбо мажлівасьць страты збавеньня, адносіны да [[Тэорыя эвалюцыі|тэорыі эвалюцыі]].
 
== Мінуўшчына ==
Баптысцкі рух зарадзіўся ў Швайцарыі ў XVI стагодзьдзі. У Ангельшчыне зьявіўся на сто рокаў пазьней. Карані баптызму палягаюць у руху абуджэньня ў хрысьціянскай царкве, які меў за мэту вяртаньне да правілаў Сьвятога Пісьма. Першыя анабаптысты адмаўлялі хрост дзяцей, пакуль тыя самі ня змогуць абраць сабе хросных бацькоў. Хрост праз пагружэньне ў ваду практыкаваўся «Асобнымі баптыстамі» ў Ангельшчыне, якія сваёй назвай мелі сьведчыць, што збаўленыя будуць толькі некаторыя (асобныя) людзі. Нягледзячы на адносную свабоду вызнаньня, іхнія зборы разьвіваліся параўнальна марудна. Толькі мэтадысцкае абуджэньне дадало дынамікі разьвіцьцю баптысцкіх грамадаў як у Старым, так і ў Новым сьвеце<ref>Por. K. Bednarczyk, ''Baptyści'', w: W. Hryniewicz, J.S. Gajka, S.J. Kozy (red.), ''Ku chrześcijaństwu jutra. Wprowadzenie do ekumenizmu'', Lublin 1996, s. 188-192</ref>.
 
Баптызм паўстаў у выніку кантактаў перасьледаваных ангельскіх [[Дысыдэнцтва|незалежнікаў]] з ацалелымі ад перасьледаў анабаптыстамі. Першы баптысцкі збор паўстаў у 1609 року ў [[Амстэрдам]]е, аднак неўзабаве быў вымушаны спыніць існаваньне з прычыны перасьледу. Наступны зьявіўся ў 1611 року пад [[Лёндан]]ам.
 
У [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] прапагандыстам баптызму быў на пачатку XVII стагодзьдзя заснавальнік калёніі [[Род-Айлэнд]] [[Роджэр Ўільямз]]. Першы баптысцкі збор у кантынэнтальнай [[Эўропа|Эўропе]] паўстаў у 1834 року.
 
== Глядзіце таксама ==