Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д + 5 катэгорыяў з дапамогай HotCat
Радок 23:
|commons =
}}
'''Васíль Мікала́евіч Ця́пінскі''' ('''Ця́пінскі-Амельяно́віч''', каля [[1540]], [[Цяпіна]], [[Полацкі павет]] (зараз [[Чашніцкі раён]]) — каля [[1603]])  — беларускі гуманіст-асьветнік, пісьменьнік і кнігавыдавец, перакладчык, пачынальнік біблейскай (новазапаветнай) выдавецкай беларускамоўнае традыцыі.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў маёнтку [[Цяпіна]] ў сям'ісям’і дробнага гаспадарскага баярына [[Полацкі павет|Полацкага павету]] Мікалая Амельяновіча. Служыў у падканцлера [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] Астафея Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую й асьветніцкую дзейнасьць на Беларусі.
 
=== Рэлігійныя погляды ===
Васіль Цяпінскі працягнуў гуманістычныя й культурна-асьветніцкія традыцыі [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]], быў асабіста й ідэйна зьвязаны з [[Сымон Будны|Сымонам Будным]], падзяляў яго грамадзка-палітычныя й рэлігійныя погляды. Як і Сымон Будны, ён перайшоў з кальвінізму[[кальвінізм]]у ў [[антытрынітарызм]]. У кнізе ''«Пра найважнейшыя артыкулы хрысьціянскае веры»'' Сымон Будны паведамляў, што ў [[1574]] годзе у доме ''«брата мілага Васіля Цяпінскага»'' адбыўся сынод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сынод [[1578]] году, на якім Цяпінскі адстойваў сваю грамадзянскую пазыцыю. Ён лічыў, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсьцяў і пагрозы тыраніі — гэта ня грэх і не супярэчыць [[Біблія|Бібліі]], як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпінскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху.
 
=== Згадкі ў крыніцах. Праблематыка вызначэньня даты нараджэньня. ===
Радок 39:
Новыя архіўныя дакумэнты й дасьледаваньні дазваляюць пашырыць надзвычай скупыя гістарычныя зьвесткі пра жыцьцёвы шлях Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных сувязях.
 
Род Цяпінскіх робіцца вядомым у актах [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] толькі з XVI ст. як ''«кроўнародасны»'' (блізка параднёны) з родам Слушак. Слушкі былі знакамітай фаміліяй у другой палове XVI—XVII стст., займалі многія важныя дзяржаўныя пасады, удзельнічалі ў соймах і ўсіх буйных войнах. Згодна са зьвесткамі некаторых пазьнейшых гербоўнікаў, якія пры апісаньні генэалягічных каранёў знатных асобаў нярэдка прытрымліваліся легендарных вэрсіяў, Слушкі атрымалі шляхецтва яшчэ пры [[Вітаўт|Вітаўце]] разам зь зямельнай маёмасьцю. Арыгінальнымі актамі гэта не пацьвярджаецца, але пэўныя падставы маюць месца. У [[1547]] годзе спадчынныя дакумэнты кіеўскага гараднічага Івана Рыгоравіча Слушкі зьнішчыліся пад час страшэннага пажару ў Менску. Па хадайніцтву Слушкі гаспадарская канцылярыя выдала яму пацьверджаньне на яго спадчынныя маёнткі. У гэтым акце ўпершыню ў вядомых зараз гістарычных крыніцах згадваецца й Цяпіна. Кіеўскі гараднічы паведаў пра сваё права да Цяпіна: ''«Напервей што ему от брата его рожоного Павла Григоревича Служчича досталос(ь) на ровном делу именье их отчизное и дедизное на имя Тяпино» і на тое маюцца лісты і «твердасці»'' Вітаўта і іншых вялікіх князёў літоускіхлітоўскіх. Аднак невядома, хто былі яго першымі ўладальнікамі, сам Слушка згадвае пра маёмасныя правы ''на Цяпіна толькі свайго бацькі — Грыгорыя й дзеда — «именье отчизное и дедизное»''. Але паводле гэтых зьвестак мы можам даведацца нарэшце пра першых рэальных заснавальнікаў роду Слушак і Цяпінскіх. Грыгоры Слушка — бацька кіеўскага гараднічага. Імя дзеда выяўляецца паводле іншых крыніцаў. У судовым акце ад 14 чэрвеня 1514 году згадваецца ліст, засьведчаны слугамі новагародзкага ваяводы, у тым ліку Грыгорыем Амельянавічам Слушкай. Па свайму сацыяльнаму становішчы Амельян, верагодна, належаў да баярскага службовага стану, бо валодаў зямельнай маёмасьцю. 3 нашчадкаў двух яго сыноў адзіны род Слушак пачаў разьмяжоўвацца на два роднасных: Слушак (патомкаў Грыгорыя) і Цяпінскіх (ад Івана). Імя агульнага пачынальніка роду надоўга засталося ў памяці і ў поўных родавых прозьвішчах Слушак і Цяпінскіх. Нават судовы акт ад 28 ліпеня 1604 году згадвае аднаго з сыноў Васіля Цяпінскага, земяніна ваяводзтва Полацкага, Цяпінскім Амельянавічам.
 
Сыны Івана Амельянавіча, «рожоныя» (родныя) браты Мікалай (бацька Васіля) і Мацей Цяпінскія, упершыню названы ў попісу войска Вялікага княства Літоўскага 1528 году. У беларускай гістарыяграфіі гэты акт не зарэгістраваны. Магчыма, недагляд тлумачыцца тым, што яны апісаны тут без «мясцовага» прозьвішча — Цяпінскія. Попісы войска (шляхецкага паспалітага рушаньня) праводзіліся нерэгулярна, звычайна ў выніку нейкіх міжнародных ускладненьняў ці пагрозы вайны. Яны зьмяшчалі агульныя зьвесткі аб сацыяльным і маёмасным становішчы шляхты і колькасьці выстаўляемых узброеных коньнікаў (пастановы вольных соймаў вызначылі адпаведныя нормы: 1 коньнік з 8 служб сялянскіх у канцы 20-х гадоў, з 10 службаў — у сярэдзіне XVI ст.).
Радок 45:
Жонка Васіля Цяпінскага Соф’я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Васіль Цяпінскі меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладаньні ў [[Менскі павет|Менскім]], [[Лідзкі павет|Лідзкім]], [[Ашмянскі павет|Ашмянскім]], [[Віленскі павет|Віленскім]] паветах.
 
У [[1567]] годзе служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага старосты [[Філон Кміта-Чарнабыльскі|Ф. Кміты-Чарнабыльскага]]. ПрымаўБраў удзел у Лівонскай вайне 1558—1563 гадоў. Служыў у падканцлера Вялікага княстваКняства Літоўскага [[Астафей Валовіч|Астафія Валовіча]], пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асьветніцкую дзейнасьць у Вялікім Княстве Літоўскім. Некаторыя дасьледнікі лічаць, што ў пачатку 1570-х гадоў ён жыў на Валыні.
 
У канцы жыцьця Цяпінскі, відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 году Полацкі [[гродзкі суд]] разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных з кнігадрукаваньнем.
Радок 51:
У актавай кнізе «Менскі гродзкі суд» (Цэнтральны гістарычны архіў) за 1600 год занатаваны зьвесткі, што датычацца сьмерці Васіля Цяпінскага. У гродзкім судзе места менскага запісана скарга жыхароў Полаччыны Канстанціна і Абрама Цяпінскіх на баяраў зямяніна К. Гурына з маёнтку Юнцаўскі за гвалтоўны напад і зьбіцьцё іх у стадоле маёнтку Крайскі.
 
Калі б не адбылася гэтая жахлівая сутычка (такая характэрная для свайго часу), не даведаліся б мы аб нагодзе іх зьяўленьня ў межах Вялейшчыны і мэце падарожжа ''«...по…по справе своей, которую мети маем за позвы гродскими...гродскими… перед судом...судом… з земяны господарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном н Василием Матеевичами Тяпинскими (дзеці роднага брата Мікалая Цяпінскага (бацькі Васіля) — Мацея Цяпінскага) о забите через них отцу нашого пана Василя Цяпинского..»''
 
Такім чынам, дакумэнт сьведчыць, што Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымі братамі ці на пачатку 1600 году, ці ў 1599 годзе ужо ў сталым узросьце. Матывы гэтага злачынства невядомыя, але карані яго, магчыма, бяруць пачатак яшчэ з даўняй варожасьці Васіля і Мацея Цяпінскіх, пра што гаворыцца ў дакумэнце зь «Літоўскай мэтрыкі». Пра шматлікіх нядобразычліўцах ды ворагах прыгадвае Цяпінскі і ў сваёй прадмове да «Эвангельля».
 
== Кнігавыдавецкая дзейнасцьдзейнасьць ==
У [[1570]]-я гг. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]]. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасьці. Наважыўшыся надрукаваць Эвангельле на дзьвюх мовах  — царкоўнаславянскай і старабеларускай, Цяпінскі распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Цяпер вядома толькі адно яго выданьне  — [[Эвангельле]], якое выйшла каля [[1570]] і надрукавана на дзьвюх мовах  — царкоўнаславянскай і [[старабеларуская мова|старабеларускай]]. Гэта частка выданьня выяўлена ў XІX стагодзьдзе ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Эвангельля Васіля Цяпінскага. Кніга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах) са шматлікімі спасылкамі на літаратурныя крыніцы. Прадмова да гэтага выданьня на 6 аркушах напісана ім жа. Пры перакладзе Эвангельля на старабеларускую мову Васіль Цяпінскі абапіраўся на стараславянскія пераклады Сьвяшчэннага пісаньня асьветнікамі Кірылам і Мятодам. Выданьне ўпрыгожана наборным арнамэнтам. Прадмова да «Эвангельля» адрозьніваецца ад іншых прадмоваў у беларускіх старадруках публіцыстычнай страснасьцю, вастрынёй пастаўленых пытаньняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і сьвецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучыні Айчыны.
 
Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасьць вялася ім з патрыятычных пачуцьцяў да Радзімы. У рукапіснай прадмове да [[Эвангельле|Эвангельля]] выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэньне служыць беларускаму народу. Ён высока цаніў ''«зацный, славный, острий, довстипный»'' беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асьветы, духоўнасьці грамадзтва і, зьвязваючы гэта з агульным заняпадам навукі і маралі, Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзнімаць навуку ''«занедбаную»''. Васіль Цяпінскі імкнуўся давесьці вялікую карысьць чытаньня Эвангельля на роднай мове як ''«сумы закону божиего»'', якое дае магчымасьць лепш разумець рэлігію. Такім чынам асьветніцкая праграма Васіля Цяпінскага была разьлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукаваньня, умацаваньне пазыцыяў беларускай мовы, абуджэньне грамадзянскай актыўнасьці беларускага народу, яго гістарычнай і нацыянальнай сьвядомасьці. У яго творчасьці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі.
 
Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы [[палянізацыя|палянізацыі]] і акаталічваньня беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі фэадаламі, якія ня толькі не дапамагалі народу разьвіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх ''«фалебными предками»'', саромеюцца свайго паходжаньня і мовы. Таму, паводле Цяпінскага, ''«за такою неволею»'' замест ''«мудрости и цвичения»'' ''«оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим...своим… встыдают»''. Даўно насьпелай справай ён лічыў адкрыцьцё школ, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на старабеларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстаньня яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму разьвіцьцю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму разьвіцьцю чалавека ''«для лепшого розсудку»'', каб у іх ''«детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали»''. У сваім выданьні Эвангельля Васіль Цяпінскі зьмясьціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.
 
ЯгоЯгоны падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён зьвязваў з асьветай наогул. Эвангельле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваёй прадмове да Эвангельля Цяпінскі пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяньня непрыяцеляў, якія зьдзекаваліся зь яго шчырага імкненьня надрукаваць кнігу, яму давялося выпусьціць толькі пісаньні сьвятых МатфеяМацьвея, Марка і пачатак з Эвангельля Лукі. Выданьнем [[Эвангельле|Эвангельля]] ён ставіў за мэту ня толькі спрыяць рэлігійнаму выхаваньню, але ўзьняць асьвету і нацыянальную самасьвядомасьць беларускага народу. Марыў пра школы, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]], дастаткова багатай для выкарыстаньня ў навучальных установах.
Мяркуюць, што Цяпінскі надрукаваў у [[Нясьвіж|Нясьвіжы]]ы 2 творы [[Сымон Будны|С. Буднага]]: «Катэхізм» і «Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». У прадмове да Катэхізму 1562 году ён прасіў сваіх апекуноў, асабліва сыноў Мікалая Радзівіла Чорнага, не адступацца ад старажытнай мовы продкаў, падтрымліваць яе дзяржаўны і побытавы статус. Але толькі ў творчасьці паспалітага беларускага шляхціца, глыбока і паўсядзённа павязанага і патрэбамі, і настроямі мясцовага насельніцтва, гэтыя асьветніцкія і духоўныя тэндэнцыі знайшлі найбольш моцнае і ўзвышанае ўвасабленьне, сталі асноўнай духоўнай справай яго жыцьця і дзейнасьці.
У Супрасльскім зборніку XVI стагодзьдзя перад прадмовай да Эвангельля Цяпінскага, зьмешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпінскім.
 
У СупрасльскімСупрасьлеўскім зборніку XVI стагодзьдзя перад прадмовай да Эвангельля Цяпінскага, зьмешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпінскім.
 
== Літаратура ==
Радок 70 ⟶ 72:
* Коршунаў А. Ф. Васіль Цяпінскі // Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мінск. 1968 г.
* [http://www.slounik.org/120823.html Цяпінскі Васіль] // {{Літаратура/Чалавек і грамадзтва: Энцыкляпэдычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 1998}}
* [http://old.knihi.com/caropka/ciapinski.html «З зычливасти ку моей отчизне» (пра В.Цяпінскага)] // [[Вітаўт Чаропка]]. Лёсы ў гісторыі.  — Менск: Беларусь, 2005.
* Ciapinski, Vasil // {{Літаратура/Гістарычны слоўнік Беларусі (1998)}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://tbm.org.by/asoby/cont.phtml?x=vc Біяграфія на старонцы «Гісторыя Беларусі. Асобы.» Таварыства Беларускай Мовы]
* [http://www.lib.vitebsk.net/PRIDVINIE-1/WRITERS/Ciapinsky_VA.htm Кароткая біяграфія Васіля Цяпінскага на партале «ПрыдзвінскіПрыдзьвінскі край»]
 
{{Шаблён:Пісьменьнікі_й_паэты_БеларусіПісьменьнікі й паэты Беларусі}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Цяпінскі, Васіль}}
[[Катэгорыя:Беларускія друкары]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі на беларускую мову]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Літаратары Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Тыпографы Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Унітарыянства]]