Віктар Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Віктар_Отан_Каліноўскі?oldid=1457343
 
дапаўненьне
Радок 3:
 
== Жыцьцяпіс ==
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сьвіслацкай і Гарадзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на мэдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. 3 1856 у [[Пецярбург]]у. На даручэньне [[Віленская археалягічная камісія|Віленскай археалягічнай камісіі]] працаваў у [[Імпэратарская публічная бібліятэка|Імпэратарскай публічнай бібліятэцы]], адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі. У 1858-62 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы зь Беларусі, Летувы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод сябраў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых чальцоў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы. 3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі зь [[Асалінэюм|бібліятэкай Асалінскіх]] у [[Львоў|Львове]], зь ейным супрацоўнікам, а пасьля дырэктарам А. Бялеўскім, дапамагаў яму ў выданьні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «Monumenta Poloniae Historica». Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генэалягічныя даведкі для прыватных асобаў, дасьледаваў гісторыю [[ВКЛ]], антыпрыгонніцкіхантыпрыгоньніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і УкраінеЎкраіне. Падрыхтаваў да друку на расейскай мове манаграфію «Уманская разьня» пра паўстаньне [[1768]] украінскіх сялян у месьце [[Умань]] (цяпер [[Чаркаская вобласьць]], зь невядомых прычынаў праца ня ўбачыла сьвет). Складальнік «Каталёгу калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., [[1859]]), дзе апісаў першакрыніцы і ў камэнтарыях выказаў свае погляды па пытаньнях беларускай і польскай гісторыі. Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газетай «Słowo» («Слова»), якую выдаваў у [[1859]] у [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]] І. Агрызка. Увосень [[1862]] захварэў на [[сухоты]], выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета Гарадзенскай губэрні, дзе і памёр.
 
== Літаратура ==