Віктар Каліноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Віктар_Отан_Каліноўскі?oldid=1457343
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:51, 29 красавіка 2013

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Каліноўскі.

Ві́ктар О́тан Каліно́ўскі (21 красавіка 1833, в. Мастаўляны — 6 лістапада 1862) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.

Жыцьцяпіс

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сьвіслацкай і Гарадзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на мэдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. 3 1856 у Пецярбургу. На даручэньне Віленскай археалягічнай камісіі працаваў у Імпэратарскай публічнай бібліятэцы, адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі. У 1858-62 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы зь Беларусі, Летувы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод сябраў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых чальцоў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы. 3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі зь бібліятэкай Асалінскіх у Львове, зь ейным супрацоўнікам, а пасьля дырэктарам А. Бялеўскім, дапамагаў яму ў выданьні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «Monumenta Poloniae Historica». Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генэалягічныя даведкі для прыватных асобаў, дасьледаваў гісторыю ВКЛ, антыпрыгонніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Украіне. Падрыхтаваў да друку на расейскай мове манаграфію «Уманская разьня» пра паўстаньне 1768 украінскіх сялян у месьце Умань (цяпер Чаркаская вобласьць, зь невядомых прычынаў праца ня ўбачыла сьвет). Складальнік «Каталёгу калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., 1859), дзе апісаў першакрыніцы і ў камэнтарыях выказаў свае погляды па пытаньнях беларускай і польскай гісторыі. Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газетай «Słowo» («Слова»), якую выдаваў у 1859 у Пецярбургу І. Агрызка. Увосень 1862 захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета Гарадзенскай губэрні, дзе і памёр.

Літаратура

  • Календарыюм // «Czasopis» № 04/2003;
  • Кісялёў Г. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1982;
  • Лушчыцкі І. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX в. Мн., 1958;
  • Нікалаеў М. Браты Каліноўскія і Публічная бібліятэка // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. Мн., 1990. [Вып. 1];
  • Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988;
  • Шалькевіч В. Бібліятэка Віктара Каліноўскага // Голас Радзімы. 1992. 5 і 12 сак.;
  • Szalkiewicz W. Z kontaktów naukowych Wiktora Kalinowskiego z Augustem Bielowskim w latach 1857—1861 // Ze skarbca kultury. 1988. Z. 47.