Залатая Арда: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:Golden Horde 1389.svg|міні|380пкс|Залатая Арда]]
'''Залатая Арда''' ({{мова-kk|Алтын Орда (Жошы Ұлысы)}}, тат. Алтын Урда, Altın Urda; Җүчи олысы, Cüçi olısı) — дзяржава з цэнтрам у ніжнім Паволжы, заснаваная ў [[1243]] мангольскім ханам [[Батый|Батыем]] ([[1237]]—[[1255]]), унукам [[Чынгісхан]]а. Поўны сувэрэнітэт Арда атрымала пры [[Мэнгу-Цімур]]ы ў [[1266]], абасобіўшыся ад [[Вялікая Манголія|Вялікай Манголіі]] са сталіцай у [[Ханбалык]]у ([[1260]]—[[1368]]). Асноўную частку качавога насельніцтва Залатой Арды складалі [[полаўцы]] (кыпчакі). Аседлае насельніцтва — волскія [[булгары]], [[мордва]], [[марыйцы]], [[харэзмійцы]]. З [[1312]] — ісламская дзяржава. Зьнікла ў канцы [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]].
 
== Дзяржаўны лад ==
Улада ханаў Залатой Арды ахоплівала зьначную частку сучаснай [[Расея|Расеі]] (акрамя Усходняй Сібіры, Далёкага Усходу і раёнаў Крайняй Поўначы), паўночны і заходні [[Казахстан]], усходнюю [[Украіна|Украіну]], [[Малдова|Малдову]], частку [[Узбэкістан]]а і [[Туркмэністан|Туркмэніі]].
Чыноўнікі Арды зьбіралі даніну на рускіх землях, але пазьней гэта функцыя была перадана падуладным рускім князям. Дзеля ўтрымання рускіх тэрыторый у падпарадкаваньні, а таксама зь мэтай рабунку, татарскія атрады зьдзяйснялі частыя карныя паходы на [[Русь]]. Толькі ў другой палове [[XIII]] ст. такіх паходаў было чатырнаццаць. Таксама Залатая Арда рабіла набегі на [[ВКЛ]], [[Польскае каралеўства|каралеўства Польскае]], хваля набегаў нават дасягнула [[Вена|Вены]].
На поўдні Арда межавала зь [[Чагатыйскі улус|Чагатыйскім улусам]].
 
Сталіцай пры Батыі стаў горад [[Сарай-Бату]]; у першай палове [[XIV]] ст. сталіца перанесена ў [[Сарай-Берке]] (заснаваны ханам [[Берке]] ([[1255]]—[[1266]]))
 
Залатая Арда была шматнацыянальнай і шматукладнай краінай. Буйнымі цэнтрамі гандлю, пераважна караваннага, былі: Сарай-Бату, Сарай-Берке, Ургенч, у крымскіх гарадах Судак, Кафа, Азак (Азоў) і інш.
 
На чале дзяржавы стаялі нашчадкі Чынгісхана - торэ. У асабліва важных выпадках палітычнага жыцця зьбіраліся ўсенародныя сходы - курултаі. Дзяржаўнымі справамі займаўся першы міністр (беклярэ-бек — князь над князямі), якому падпарадкоўваліся ўсе міністры - везіры.
== Распад Залатой Арды ==
Ужо пры сваім утварэньні Арда падзялялася на улусы, прыналежныя 14 сынам Джучы: 13 братоў былі паўсамастойнымі валадарамі, падпарадкаванымі вярхоўнай уладзе Батыя.
Пасьля забойства хана [[Джанібек]]а ў [[1357]] пачалася смута, што прывяла да пачатку распаду адзінай дзяржавы. З [[1357]] па [[1380]] на залатаардынскім стальцы пабывала болей чым 25 ханаў.
у [[1360]]—[[1370]]-я фактычным правіцелем стаў цемнік [[Мамай]]. Упачатку 1369-х ад Арды адпаў [[Харэзм]], а ў [[1362]] вялікі князь літоўскі [[Альгерд]] захапіў землі ў басейне ракі [[Днепр]] ([[Бітва на Сініх Водах|бітва на Сініх Водах]]), адасобілася [[Астрахань]]. Мамаю давялося сутыкнуцца зь памацнелым саюзам рускіх князёў на чале зь Масквою. Спроба Мамая аслабіць праціўніка вялікім знішчальным паходам прывяла да разгрому татар на [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскім полі]] (1380).
Пры хане [[Тахтамыш]]ы (1380—1395) смута прыпынілася, і цэнтральная ўлада стала кантраляввать асноўную частку Залатой Арды. Пасьля ўмацаваньня сваёй улады Тахтамыш разьбіў войска Мамая на рацэ Калцы, у 1382 пайшоў на Маскву, захапіў яе і спаліў. Пазьней Тахтамыш выступіў супраць [[Тамерлан]]а. У выніку Тамерлан разьбіў войска Тахтамыша, захапіў і разьбурыў паволжскія гарады, у тым ліку Сарай-Берке, абрабаваў гарады [[Крым]]а. Такім чынам Залатой Ардзе быў нанесены смяротны удар, ад якога яна ўжо не паправілася. Вялікая Арда спыніла існаваньне ў [[XVI]] ст.
 
== Нашчадкі Залатой Арды ==
[[Крымскае ханства]], [[Казанскае ханства]], [[Астраханскае ханства]], [[Сібірскае ханства]], і Нагайскія арды, што качавалі па тэрыторыі ад [[Дунай|Дуная]] да [[Іртыш]]а, былі нашчадкамі Залатой Арды. Ажно да [[18]] ст. працягваліся разбуральныя набегі крымскіх татар і нагаеў на памежныя тэрыторыі [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] і [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]].
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Сярэдняй Азіі]]