Розьніца паміж вэрсіямі «Ёзэф Рогачак»

дапаўненьне
(tagged isolated of cluster клястэр3.)
(дапаўненьне)
 
== Жыцьцяпіс ==
Ёзэф Рогачак нарадзіўся ў [[Стара Тура|Старой Туры]]. Празь недахоп сродкаў у сям’і для ягонага выхаваньня ён жыў у сваякоў Алушыцаўцаў, што ня мелі ўласных дзяцей. Ягоны дзядзька часта браў Ёзэфа з сабой на выязны гандаль, дзякуючы чаму малец здолеў вывучыць нямецкую мову. Увесну 1894 маладзён пазнаёміўся зь сёстрамі РойРоевымі, што аказала значны ўплыў у ягоным жыцьці. Крысьціна Роева дапамагла яму з аплатай навучаньня ў місіянэрскай школе Нойкірхену, дзе Ёзэф Рогачак вывучаў [[іўрыт]], [[Грэцкая мова|грэцкую]], [[Ангельская мова|ангельскую]] і [[Француская мова|францускую]] мовы.
 
У 1909 року ажаніўся і накіраваўся [[місіянэр]]ам у [[Кісач]] ([[Сэрбія]]), дзе працаваў са славакамі ў братэрстве [[Сіні крыж|Сіняга крыжа]]. У 1911 прапаведаваў для славакаў у [[Ньірэдзхаза|Ньірэдзхазе]] ([[Вугоршчына]]). У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] служыў пастарам у аўстра-вугорскім войску і вайсковых шпіталях. У той самы час падтрымліваў кантакты з цывільным славацкім насельніцтвам, з-за чаго быў абвінавачаны ў [[панславізм]]е і неўзабаве па сканчэньні вайны арыштаваны. Больш за год утрымліваўся ў турме без прад’яўленага абвінавачаньня і сьледзтва.
 
Па вызваленьні паступіў адразу на тэалягічны і філязофскі факультэты ў [[Браціслава|Браціславе]]. У 1925 року атрымаў кандыдацкае і сьвятарскае званьні і быў высьвечаны ў [[Модра|Модры]]. Працаваў настаўнікам у сярэдняй школе, займаўся літаратурнай і перакладніцкай дзейнасьцю.
| мова = sk
| камэнтар =
}}</ref>. Пахаваны на {{Не перакладзена|Славічае ўдольле (могілкі)|могілках Славічае ўдольле|sk|}} ў [[Браціслава|Браціславе]].
}}</ref>.
 
== Творы ==
* 1910, [[Будапэшт]], [[Брытанскае і замежнае Біблійнае таварыства|БЗБТ]]: Пераклад з арыгіналу [[Эвангельле паводле Марка|Эвангельля паводле Марка]]
* жнівень 1912, Будапэшт, БЗБТ: Пераклад з арыгіналу чатырох Дабравесьцяў ([[Эвангельле паводле Мацьвея|Мацьвея]], [[Эвангельле паводле Марка|Марка]], [[Эвангельле паводле Лукі|Лукаша]], [[Эвангельле паводле Яна|Яна]])
* сакавік 1924, [[Прага]], БЗБТ: Пераклад з арыгіналу [[Новы Запавет|Новага Запавету]] і [[Псальмы|Псальмаў]].
* 1926, БЗБТ: [[Псальмы]]
* 1936, БЗБТ: Пераклад з арыгіналу усяе [[Біблія|Бібліі]]
* 1936, [[Браціслава]], Svetlo: «[[Эвалюцыянізм]] у сьвятле праўды, альбо што кожны адукаваны чалавек мае ведаць пра эвалюцыянізм»
 
== Сям’я ==
Жонка — Ружэна Ўрана. Дзеці: [[Іван Уладзімер Рогачак]] (1909—1977) — славацкі [[шахматы]]ст, Вера (1911), Мілаш (1912).
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Рогачак, Ёзэф}}
* [http://www.conservapedia.com/index.php?title=Jozef_Rohacek Кансэрвапэдыя] {{ref-en}}
* [http://www.staratura.sk/item/prof-jozef-rohacek/ Места Стара Тура] {{ref-sk}}
 
{{Ізаляваны артыкул|клястэр3}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Рогачак, Ёзэф}}
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі на славацкую мову]]
[[Катэгорыя:Лютэране]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Старой Туры]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Браціславе]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Браціславе]]
131 742

зьмены