Талеранцыйны патэнт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылкі
д стыль
Радок 6:
 
[[Файл:Fresach Diözesanmuseum Bethaus 12052008 01.jpg|значак|Прыклад «талеранцыйнага» дому малітвы ў вёсцы [[Фрэзах]] ([[Аўстрыя]])]]
Па выданьні патэнту на тэрыторыі Прэдлітавіі зборы паўсталі ў такіх мясьцінах, як [[Вена]], [[Верхняя Аўстрыя]], [[Трыест]], wі [[Прага]]. Агулам за тры рокі па выданьні патэнту ў Аўстрыі і па-за [[Аўстрыйская Сылезія|Аўстрыйскай Сылезіяй]] паўстала 50 збораў. Ва ўсходняй частцы Аўстрыйскай Сылезіі — на [[Цешынская Сылезія|Цешынскай Сылезіі]] — знаходзілася найбольшая на той час суполка [[Лютэранства|лютэранаў]] на тэрыторыі Прэдлітавіі. Гэтую правінцыю ад астатніх адрозьнівала тое, што тут ужо існавала г.зв. ''[[Цэрквы ласкі|царква ласкі]]'', то бок ([[Царква Ісуса (Цешын)|Царква Ісуса]] ў [[Цешын]]е), таму патэнт быў тут прыняты ў іншай фармулёўцы{{зноска|Michejda|1992|Michejda|133}}. Дзякуючы выданьню Талеранцыйнага патэнту да цешынскай царквы далучыліся новыя зборы рэгіёну: у [[Бельска-Бяла|Бельскай]], [[Яважы (Сылескае ваяводзтва)|Яважы]], [[Гавіржаў|Блудавіцах]], [[Комарні Льготка|Комарнай Льготцы]], [[Вісла (места)|Вісьле]], [[Быстржыцы (Мараўска-Сылескі край)|Быстржыцах]], [[Устрань (Польшча)|Устрані]], [[Галешаў|Галешаве]], [[Наўсі|Наўсях]], [[Драгомысьль|Драгомысьлі]], [[Бельска-Бяла|Старой Бельскай]]. У заходняй, [[Опаўская Сылезія|опаўскай]] частцы правінцыі паўстаў толькі адзін збор у [[Голчавіцы|Голчавіцах]] ({{Мова-de|Hillersdorf|скарочана}}).
 
У наступныя рокі выдадзеныя яшчэ некалькі дэкрэтаў, дапаўняючых патэнт, у тым ліку з мэтаю стрыманьня далейшага разьвіцьця эвангельскай царквы на тэрыторыі дзяржавы. Поўнае ўраўнаваньне ў рэлігійных правох адбылося ў сярэдзіне [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]] ў пару [[Вясна народаў|Вясны народаў]].