Розьніца паміж вэрсіямі «Ёзэф Рогачак»

крыніца — https://sk.wikipedia.org/wiki/Jozef_Roháček?oldid=5444627
(крыніца — https://sk.wikipedia.org/wiki/Jozef_Roháček?oldid=5444627)
 
== Жыцьцяпіс ==
Ёзэф Рогачак нарадзіўся ў [[Стара Тура|Старой Туры]]. Празь недахоп сродкаў у сям’і для ягонага выхаваньня ён жыў у сваякоў, што ня мелі ўласных дзяцей. Ягоны дзядзька часта браў Ёзэфа з сабой на выязны гандаль, дзякуючы чаму малец здолеў вывучыць нямецкую мову. Увесну 1894 маладзён пазнаёміўся зь сёстрамі Рой, што аказала значны ўплыў у ягоным жыцьці. Крысьціна Роева дапамагла яму з аплатай навучаньня ў місіянэрскай школе Нойкірхену, дзе Ёзэф Рогачак вывучаў [[іўрыт]], [[Грэцкая мова|грэцкую]], [[Ангельская мова|ангельскую]] і [[Француская мова|францускую]] мовы.
 
У 1909 року ажаніўся і накіраваўся [[місіянэр]]ам у [[Кісач]] ([[Сэрбія]]). У 1911 прапаведаваў для славакаў у [[Ньірэдзхаза|Ньірэдзхазе]] ([[Вугоршчына]]). У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] служыў пастарам у аўстра-вугорскім войску і вайсковых шпіталях. У той самы час падтрымліваў кантакты з цывільным славацкім насельніцтвам, з-за чаго быў абвінавачаны ў [[панславізм]]е і неўзабаве па сканчэньні вайны арыштаваны. Больш за год утрымліваўся ў турме без прад’яўленага абвінавачаньня і сьледзтва.
 
Па вызваленьні паступіў адразу на тэалягічны і філязофскі факультэты ў [[Браціслава|Браціславе]]. ЯгоныУ мэтад1925 перакладуроку Біблііатрымаў быўкандыдацкае заснаваныі насьвятарскае набліжанасьцізваньні даі арыгінальныхбыў тэкстаў,высьвечаны выкарыстаньніў дасканалых[[Модра|Модры]]. юдэйскіхПрацаваў камэнтароў,настаўнікам атрыманыху адсярэдняй перасьледаваных [[жыд]]оўшколе, ізаймаўся ігнараваньнялітаратурнай ранейі зьдзейсьненыхперакладніцкай перакладаўдзейнасьцю.
 
Ягоны мэтад перакладу Бібліі быў заснаваны на набліжанасьці да арыгінальных тэкстаў, выкарыстаньні дасканалых юдэйскіх камэнтароў, атрыманых ад перасьледаваных [[жыд]]оў, і ігнараваньня раней зьдзейсьненых перакладаў.
 
Памёр у 1962 у камуністычнай Чэхаславаччыне<ref>{{Спасылка
[[Катэгорыя:Лютэране]]
[[Катэгорыя:Славацкія багасловы]]
[[Катэгорыя:Славацкія сьвятары]]
[[Катэгорыя:Чэхаславацкія грамадзкія дзеячы]]
[[Катэгорыя:Чэхаславацкія рэлігійныя дзеячы]]
131 742

зьмены