Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Вялікі князь літоўскі''' — найвышэйшы княжацкі тытул у [[ВКЛ]]. Вялікі князь быў кіраўніком дзяржавы. Яму былі падначалены князі, магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі. Выбіраўся феадаламі, зьвычайна зь сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы: весьці міжнародныя справы, уступаць у звязы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, расьпараджацца ўзьброенымі сіламі дзяржавы, дзяяржаўнай маёмасьцю, даходамі і ськарбамі, дараваць дзяржаўную маёмасьць, тытулы і зьванні, ажыццяўляць вышэйшы суд і памілаваньне засуджаных. Яму належала заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя законы і прававыя акты выдаваліся за яго подпісам. [[Прывілей 1447]] г. і [[прывілей 1492]] г. юрыдычна абмежавалі ўладу вялікага князя літоўскага. Паводле іх ён не меў права самастойна вырашаць найбольш важныя пытаньні знешняй і ўнутранай палітыкі. Нягледзячы на тое, што заканадаўчыя акты, у тым ліку [[Статут Вялікага княстваКняства Літоўскага 1588 году]] г., падкрэсьлівалі, што ўлада вялікага князя ад Бога, яго сьтановішча было тыповым для абмежаванага феадальнага манарха, правы яго грунтаваліся на выбарнай асьнове. Калі ў XIV ст. [[Рада Вялікага княства Літоўскага]] пры вялікім князе была толькі дарадчым органам, то пазьней яе зьначэнне намнога павысілася, многія мерапрыемствы дзяржаўнага кіраваньня маглі быць зьдзейснены толькі зь яе згоды. У адсутнасць вялікага князя рада фактычна была вышэйшым дзяржаўным органам і дзейнічала самастойна. Абмежаваньне ўлады вялікага князя літоўскага прадугледжвалася заканадаўствам ВКЛ у форме клятвы і абяцаньня вялікім князем захоўваць пэўныя правы і прывілеі, а таксама ў форме прамой забароны. Напрыклад, вялікаму князю забаранялася пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы без дазволу на тое сойма, выдаваць законы, якія б пярэчылі Статуту ВКЛ, раздаваць духоўныя і сьвецкія пасады, тытулы і землі ВКЛ іншаземцам, у тым ліку польскай шляхце.
 
Пасьля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі 1569]] г. вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай саюзнай дзяржавы — [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Вялікі князь акрамя гэтага тытула, меў тытулы па назьве земляў, якімі валодаў. Напрыклад, [[Жыгімонт III Ваза]] меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, насьледнага гаспадара і караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і інш.