Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +спасылка
Радок 1:
[[Файл:Miensk-Archikatedralny kaścioł Imia Najśviaciejšaj Panny Maryi-1.jpg|міні|200пкс|[[Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)|Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі]]]]
'''[[Каталіцтва]] ў Беларусі''' ёсьць другой па колькасьці вернікаў [[канфэсія]]й. На [[31 сакавіка]] [[2013]] году налічвалася 4 дыяцэзіі, у якія ўваходзіла 621 [[парафія]], звыш 450 каталіцкіх храмаў. У парафіях працавала 407 сьвятароў, зь якіх 168 (''41%'')  — замежныя грамадзяне (у тым ліку 161 з Польшчы). Дзейнічалі 2 вышэйшыя духоўныя {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сэмінарыя|сэмінарыі|en|Seminary}} ў [[Горадня|Горадні]] і [[Пінск]]у ([[Берасьцейская вобласьць]]), а таксама катэхетычны {{Артыкул у іншым разьдзеле|каледж||en|College}} у [[Баранавічы|Баранавічах]] (Берасьцейская вобл.)<ref>{{Навіна|аўтар=[[Захар Шчарбакоў]]|загаловак=Католікі, грэка-католікі і пратэстанты Беларусі сьвяткуюць Вялікдзень|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2013/03/31/614817|выдавец=[[БелаПАН]]|дата публікацыі=31 сакавіка 2013|дата доступу=1 красавіка 2013}}</ref>. Таксама існавала рымска-каталіцкая [[мітраполія]] і 6 [[біскуп]]аў. Агульная колькасьць каталікоў [[лацінскі абрад|лацінскага абраду]] — 1,4 млн<ref name="Data2009">[http://www.catholic.by/2/belarus/dioceses.html Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі: статыстычныя даныя на 1 сакавіка 2009  г.]</ref>, [[бізантыйскі абрад|бізантыйскага]] — каля 3 тыс., што складае 15% насельніцтва краіны.
 
== Раньняе Сярэднявечча ==
Радок 25:
Трывала Каталіцкая Царква замацавалася ў ВКЛ за вялікім князем [[Ягайла]]м. У [[1386]], згодна з дамовай з [[Польшча]]й, ён прыняў хрост у Каталіцкай Царкве і прыняў імя Ўладзіслаў, стаўшы такім чынам каралём Польшчы. Апроч таго рыма-каталікамі сталі [[Хрышчэньне Літвы|ахрышчаныя паганцы]], было заснавана 7 рыма-каталіцкіх парафіяў (у тым ліку у Вільні, [[Абольцы|Абольцах]], [[Гайна (вёска)|Гайне]], [[Крэва|Крэве]]). У [[1387]] была заснаваная [[Віленская дыяцэзія]], якая ў [[1388]] была зацьверджаная Папам. Тэрыторыя біскупства ахоплівала балцкія й большую частку беларускіх земляў, апроч паўднёва-заходніх зь [[Берасьце]]м і [[Пінск]]ам, што ўваходзілі ў склад [[Уладзімерская дыяцэзія|Уладзімерскае дыяцэзіі]] з цэнтрам ува [[Уладзімер|Ўладзімеры-Валынскім]]. У 1-й чвэрці [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзе]] Віленскае і [[Жамойцкая дыяцэзія|Жамойцкае біскупствы]] (утворанае ў [[1417]]) былі падпарадкаваныя [[Гнезьненская архідыяцэзія|гнезьненскаму архібіскупу]] ў Польшчы, а Ўладзімерскае біскупства ў [[1425]] аб’ядналася з [[Луцкая дыяцэзія|Луцкім]]. Ад [[1613]] на ўсходніх землях існавала [[Смаленскае біскупства]] (кананічна ў [[1636]]—[[1798]]). Да [[1430]] узьнікла яшчэ 20 парафіяў, у [[1772]] у Віленскай дыяцэзіі іх было 429, філіяльных касьцёлаў і публічных капліцаў — 192. Галоўным патронам Віленскага біскупства быў абвешчаны сьвяты [[княжыч Казімер]].
 
Напрыканцы [[15 стагодзьдзе|XV]]—[[16 стагодзьдзе|XVI]] Каталіцкая Царква на тэрыторыі Беларусі перажывала крызу й часткова страціла свае пазыцыі ў пэрыяд [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Для пераадоленьня крызы была праведзеная царкоўная рэформа, што зарадзілася ў манаскім асяродзьдзі, была падтрыманая [[Ватыкан]]ам і санкцыянаваная [[Трыдэнцкі сабор|Трыдэнцкім саборам]]. Галоўная ўвага аддавалася павышэньню адукацыі сьвятарства й дысцыпліны. У парафіях ад ксяндзоў патрабавалася весьці мэтрычныя кнігі, зьдзяйсьняць пілігрымкі, ствараць [[каталіцкія брацтвы]], шпіталі, пачатковыя школы, бібліятэкі. У [[1596]] была заключаная [[Берасьцейская унія]]. На беларускіх землях галоўную ролю ў пашырэньні каталіцтва адыгралі [[манаскія ордэны]]. Ордэнскае сьвятарства перавышала дыяцэзіяльнае, прадстаўляла ўсе групы манаскіх арганізацыяў. У [[1772]] на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі кляштары 27 ордэнаў (19 мужчынскіх і 8 жаночых), найбольш манахаў было ў [[жабрацкія ордэны|жабрацкіх ордэнах]] ([[аўгустыны]], [[цыстэрцыяны]], [[Ордэн дамініканаў|дамінікане]], [[кармэліты]], [[францішкане]]). У [[16 стагодзьдзе|XVI]]-[[18 стагодзьдзе|XVIII стст.]] зьявіліся новыя ордэны: [[баніфраты]], [[езуіты]], [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|марыяне]], [[місіянэры]], [[піяры]], [[трынітарыі]] й іншыя. Бальшыня кляштараў знаходзілася ў гарадох. Дзейнічала каля 160 рымска-каталіцкіх кляштараў, а таксама каля 150 уніяцкіх базылянскіх манастыроў. Значным манаскім асяродкам была Вільня, якая ў [[1772]] займала 1-е месца ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] паводле колькасьці ордэнскага сьвятарства (774 чалавекі) і 3-е паводле колькасьці кляштараў (22). Напрыканцы XVIII ст. Беларусь была каталіцкай: каля 15% насельніцтва краіны былі рыма-каталікамі, а яшчэ каля 80%  — уніятамі.
 
[[Файл:Grodno katedra.jpg|міні|зправа|230пкс|[[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксаверыя (Горадня)|Касьцёл сьв. Францішка Ксаверыя]] — [[катэдра]] Гарадзенскага [[біскуп]]а]]
Радок 47:
Рымская курыя не пагадзілася з такім падзелам, лічачы яго незаконным. У [[1875]] Сьвяты Пасад прызнаў Рымска-каталіцкую духоўную калегію, але толькі як установу, што загадвае адміністрацыйна-гаспадарчымі справамі. Яна складалася з 2 сябраў (пад кіраўніцтвам магілёўскага архібіскупа) і 12 засядацеляў. У [[1883]] Папа Рымскі заключыў новае пагадненьне з расейскім урадам і даручыў кіраваньне касьцёламі былое Менскае дыяцэзіі магілёўскаму архібіскупу.
 
Духоўную адукацыю напрыканцы [[18 стагодзьдзе|XVIII]]  — 1-й палове [[19 стагодзьдзе|XIX стст]]. рымска-каталіцкае сьвятарства Беларусі атрымлівала ў [[Рым]]е, [[Віленская рымска-каталіцкя духоўная акадэмія|Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі]], [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]], сэмінарыях у Вільні, [[Беласток]]у, Магілёве, [[Менск]]у. У 2-й палове ХІХ ст. у Расейскай імпэрыі дзейнічала 1 вышэйшая навучальная ўстанова — Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія (у [[Санкт-Пецярбург]]у) і сярэднія — па адной сэмінарыі ў кожнай дыяцэзіі. Магілёўская архідыяцэзіяльная сэмінарыя знаходзілася таксама ў Санкт-Пецярбургу. У [[1881]] сярод яе выхаванцаў было 48 палякаў, 26 летувісаў, 10 беларусаў, 1 немец. У [[1872]] у Менску ксёндз Ф. Сенчыкоўскі адчыніў вучэльню для касьцёльных арганістых. Традыцыйная дзейнасьць каталіцкага сьвятарства — выхаваньне цывільнае моладзі — паступова выцясьнялася са скасаваньнем у ХІХ ст. езуіцкіх установаў, школаў і калегіюмаў піяраў і дамініканаў. [[10 сьнежня]] [[1892]] на загад імпэратара ўсе вучэльні, што яшчэ засталіся пры касьцёлах, былі перададзеныя Міністэрству народнае асьветы на агульных падставах. Выдавецкая дзейнасьць Каталіцкай Царквы абмяжоўвалася выданьнем казаньняў для абвяшчэньня іх у касьцёлах і г. зв. рубрыцеляў на [[Лацінская мова|лацінскай мове]] (ад [[1860-я|1860-х]] улады рабілі захады, каб зрабіць іх расейскамоўнымі).
 
Пасьля [[1905]] ва ўмовах адноснае лібэралізацыі канфэсійных адносінаў наступіла пэўнае ажыўленьне ў дзейнасьці Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Імкліва пачаў узрастаць беларускі нацыянальны рух, якому спрыяла й частка каталіцкага сьвятарства. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэньня напачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] былі каталікамі.
Радок 118:
* Stankiewič A. Rodnaja mowa u światyniach. Wilnia, 1929.
* Długosz I. Dzieje diecezji Smoleńskiej. Lwów, 1937.
* Гарошка Л. Зара хрысьціянства на Беларусі // Божым шляхам. 76  — 81 (1957), 21  — 38.
* Чубатий М. Історія християнства на Русі-Україні. Рим  Ню–ЙоркНю-Йорк, 1965. Т. 1.
* Гребенников Р. В., Таратунский Ф. С. Католицизм в Западной Белоруссии // Католицизм в СССР и современность: материалы научной конференции. Вильнюс, 1971.
* Мараш Я. Н. Ватикан и католическая церковь в Белоруссии (1569—1795). Минск, 1971.
Радок 140:
* Kościoł w Rosji i na Białorusi w relacjach duszpasterzy (1892—1926). Kraków, 1999.
* Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001.
* [http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?id=0183 Маслюкоў Т.  В.  Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне] // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ навукова-практычнай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010  г.  — Светлагорск, 2011, с. 38—50.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 153:
 
[[Катэгорыя:Каталіцкая царква на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Хрысьціянства ў Беларусі]]