Сьвяты Марцін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 55 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q133704 (translate me)
д артаграфія, выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Артаграфія}}
[[Файл:La charité de saint Martin.jpg|міні|[[Жан Фуке]]. Учынак сьвятога Марціна]]
'''Сьвяты Марцін''', або '''Ма́ртын''' ({{мова-la|Martinus}}; каля [[316]]—[[317]] — [[8 лістапада]] [[397]]) — хрысьціянскі сьвятар, біскуп [[Тур (горад)|Туру]] ([[Францыя]]).
 
Дзень Сьвятога Марціна, які каталіцкі касьцёл святкуе 11 лістапада, быў калісьці адным з самых прыкметных у каталіцкім календары (урачыстасьці ў ягоны гонар доўжыліся тры дні, з 10 па 12), а сам Марцін — адным з самых улюбёных сьвятых з агульнаэўрапейскім культам. У праваслаўнай традыцыі гэтага сьвятога называюць Марцінам Міласэрным і адзначаюць ягоную памяць [[13 лютага]].
 
Адзін з самых славутых сьвятых Рымскага касьцёлу, Марцін нарадзіўся каля 316—317 гадоў у рымскай правінцыі [[Панонія]] (сучасная [[Вугоршчына]]). Ягоны бацька быў [[легіянер|легіянерам]], які даслужыўся да пасады [[трыбун]]а і заставаўся перакананым прыхільнікам [[рымскае паганства|рымскага паганства]]. Таму свядома назваў сына ў гонар [[Марс (бог)|Марса]] — рымскага бога вайны. Калі пазней бацьку перавялі служыць у італьянскую [[Павія|Павію]], Марцін пазнаёміўся з тамтэйшымі [[хрысціяне|хрысціянамі]] і стаў [[катэхумены|катэхуменам]], але да хросту не дайшло, бо тамтэйшы біскуп папросту баяўся хрысціць дзесяцігадовага хлапчука, каб не наразіць на сябе гнеў уплывовага бацькі. Толькі больш як праз 10 гадоў здарыўся выпадак, які канчаткова вызначыў выбар Марціна, на той час ужо легіянера. У [[338]] годзе, пад час побыту ў гарнізоне [[АмьенаАм’ен|Ам’ена]], ён у лютую зімовую сцюжу спаткаў жабрака і аддаў яму палову свайго плашча. Уначы ён сасніў Хрыста, апранутага ў ягоны плашч, які казаў анёлам: «Глядзіце, як мяне Марцін-катэхумен апрануў!» Вясной [[339]] года, на [[Вялікдзень]], як было тады прынята, Марцін хрысціўся. Пасля звальнення з вайсковай службы Марцін з некалькімі таварышамі заклаў першую пустэльню ў [[Галія|Галіі]] ([[360]]), зрабіўшыся пачынальнікам гальскага (пазней французскага) манаства, і хутка слава пра ягонае святое жыццё разнеслася і па захадзе, і па ўсходзе [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]].
 
Адкуль такая трывалая сувязь Марціна з [[гусь|гусямі]]? У [[371]] годзе памёр біскуп гальскага гораду Тур. Святары і цывільныя вернікі прагнулі бачыць на турскай катэдры менавіта Марціна, але ён не хацеў пакідаць свой прыстанак. Тады яго прыхільнікі ўжылі падман. Адзін з паважаных грамадзянаў Тура папрасіў, каб Марцін, які славіўся цудоўнымі аздараўленнямі, адведаў ягоную хворую жонку. Заманіўшы пустэльніка да сябе пад такім годным прэтэкстам, турскія мяшчане гвалтам зацягнулі яго ў катэдру і пакорна-настойліва ўпрасілі, каб прыняў годнасць біскупа. Пасля доўгіх намоваў ён урэшце пагадзіўся і [[4 ліпеня]] [[371]] года быў высвячаны на біскупа Тура.