Лютэранства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Даданьне шаблёну {{Пратэстанцтва}}
д стыль, шаблёны
Радок 1:
{{Пратэстанцтва}}
[[Файл:Belarus-Polatsk-Lutheran Church-1.jpg|міні|Лютaранская царква ў [[Полацак|Полацку]]]]
'''ЛютэранстваЛютэра́нства''' — [[пратэстантызм|пратэстанцкая]] плынь у [[Хрысьціянства|хрысьціянстве]]. Паўстала ў выніку рэфармацыйнага руху ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] ў [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзі]].
 
Галоўны пастулят тэалёгіі лютэранства — выратаваньне асабістай верай, якая даруецца Богам, без дапамогі царквы. Сувязь Бога й чалавека набывае ўнутраны, асабісты характар, царква перастае быць пасярэднікам паміж Богам і чалавекам. Усе вернікі прызнаюцца роўнымі перад Хрыстом, сьвятары страчваюць палажэньне асобага саслоўя, адмаўляюцца каталіцкія герархія, манаства, бясшлюбнасьць сьвятароў. Рэлігійныя суполкі самі запрашаюць пастараў і выбіраюць кіруючыя органы — кансысторыі. Крыніцай веравучэньня зьяўляецца Біблія, якую вернік мае права самастойна тлумачыць. У кірхах (храмах) няма абразоў. 3 7 тайнасьцяў каталіцкай царквы засталіся хрышчэньне й прычасьце. Набажэнства вядзецца на роднай мове. У кульце лютэранства ўвасабляецца прынцып таннай царквы.
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Luther with tonsure.gif|справа|150пкс|міні|Марцін Лютэр]]
Назва «лютэранства» паходзіць ад прозьвішча [[Марцін Лютэр|Марціна Лютэра]] (1483—1546 гг.), манаха [[Рымска-каталіцкая царква|Рымска-каталіцкай царквы]], доктара багаслоўя Вітэнбэргскага унівэрсытэта ў Нямеччыне. Пры вывучэньні [[Біблія|Бібліі]] Лютэр заўважыў у [[Біблія|Слове Божым]] некаторыя ключавыя ісьціны, якія былі добра вядомыя першым хрысьціянам, але з часам у сілу розных акалічнасьцяў разьвіцьця царквы былі пакінутыя без увагі й амаль забытыя. Лютэр, а таксама іншыя багасловы пачалі адраджэньне аўтарытэту гэтых ісьцін. Гэтая падзея вядома ў гісторыі як [[Рэфармацыя]] царквы ў XVI стагодзьдзі. З Нямеччыны лютэранская царква распаўсюдзілася ў краіны Эўропы — Аўстрыю, Вугоршчыну, Францыю, Нідэрлянды, краіны Скандынавіі, Прыбалтыку, а затым і ў Паўночную Амэрыку. На поўначы Нямеччыны, у Скандынавіі, Фінляндыі й Прыбалтыцы (Латвія й Эстонія) лютэранства стала пануючай рэлігіяй.
 
== Сутнасьць канфэсіі ==
{{Асноўны артыкул|Пяць дактрынаў пратэстантызму}}
Лютэране вераць у Трыадзінага Бога: Айца й, Сына йі Сьвятога Духа. Лютэране прызнаюць усе кананічныя кнігі Бібліі ([[Стары Запавет|Стары]] й [[Новы Запавет]]). Гэтае Сьвятое Пісаньне зьяўляецца для лютэран вышэйшым аўтарытэтам, адзінай крыніцай веравучэньня й лепшым падручнікам хрысьціянскага жыцьця. Лютэране вераць паводле Бібліі, што Бог Айцец зьяўляецца Творцам усяго сьвету й усяго, што ў сьвеце, у тым ліку й чалавека, вышэйшага з усіх тварэньняў. Чалавек знаходзіўся ў прысутнасьці Божым, быў сьвяты, справядлівы й бязгрэшны, валодаў вечным жыцьцём, але ў выніку грэхападзеньня выява Божая ў чалавеку сказілася, чалавек аддаліўся ад Бога, стаў грэшны. Лютэране вераць паводле Бібліі, што Бог добры й міласьцівы, і па Сваёй вялікай літасьці Ён даў чалавеку магчымасьць выратавацца ад граху й ад пакараньня за яго праз Сына Свайго, Госпада Ісуса Хрыста. Праз сваю веру ў Хрыста. У часы [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]] прынцыпы гэтага «эвангелічнага» веравучэньня былі каротка выкладзеныя ў пяці лацінскіх выразах з «sola» — што значыць «адна», «толькі», «адзіна».
[[Файл:Co(2007)vn0012Harodnia(ZaxodniajaBielarus)outAdJrhDSC00422.JPGDSC00424.JPG|міні|Лютэранская царква ў [[Гародня|Гародні]]]]
 
=== Sola Gratia (Толькі Ласка) ===
{{Хрысьціянства}}
{{Асноўны артыкул|Sola gratia}}
Людзі могуць быць прынятыя ў жыцьцё вечнае з Богам выключна па Божай літасьці. Людзі зусім ня могуць заслужыць гэты бясконцы падарунак Божай літасьці ніякімі сваімі справамі або учынкамі. Бог паслаў Свайго Сына, які Сваёй ахвярай заплаціў за кожнага грэшніка.
 
=== Sola Fides (Толькі Вера) ===
{{Асноўны артыкул|Sola fide}}
Праз веру ў [[Дабравесьце|Эвангельле Хрыстова]] чалавек адказвае на Божую ініцыятыву. Вера зьяўляецца не заслугай чалавека, а дзеяньнем Сьвятога Духа і дарам Божым — прычым чалавек мае свабоду волі й здольнасьць адмовіцца ад гэтага падарунка.
 
=== Sola Scriptura (Толькі Сьвятое Пісаньне) ===
{{Асноўны артыкул|Sola scriptura}}
Паводле лютэранскага веравучэньня, Біблія, дадзеная й захаваная Царквой, зьяўляецца адзінай судзьдзёй, нормай і правілам, паводле якога належыць выпрабоўваць і ацэньваць усе догмы. У Бібліі Бог адкрывае свой плян, які Ён мае для кожнага чалавека й для сьвету.
 
=== Solo Christo (Толькі Хрыстос) ===
[[Файл:LutherRose.jpg|міні|[[Ружа Лютэра]]]]
{{Асноўны артыкул|Solus Christus}}
[[Ісус Хрыстос]], які сапраўды аб’яднаў божую й чалавечую прыроды ў адной Сваёй Выяве, зьяўляецца адзінай надзеяй на Божую літасьць, а таксама прадметам нашай веры, якая неабходная для выратаваньня. Толькі Хрыстос перамог сьмерць, і толькі Ён адзін дае жыцьцё з Богам тым, хто зь вераю да яго зьвяртаецца.
 
=== Soli Deo Gloria! (Толькі Богу Слава!) ===
{{Асноўны артыкул|Soli Deo gloria}}
[[Файл:LutherRose.jpg|міні]]
Хоць памяць Багародзіцы й іншых сьвятых людзей Божых важная ўсім хрысьціянам, a шанаваньне сьвятых карысна для выхаваньня й умацаваньня нашай веры, аднак, паводле Сьвятога Пісаньня, толькі Бога аднаго належыць праслаўляць. Яму аднаму належыць малітва й толькі Яго варта заклікаць малітваю праз Ісуса Хрыста. Лютэране вераць у Адзіную Сьвятую Кафалічную («Сусьветную», «Саборную») і Апостальскую Царкву й прызнаюць сябе часткай гэтай Царквы. Марцін Лютэр вучыў, што «таму, хто жадае знайсьці Хрыста, неабходна перш знайсьці Царкву»; «той, хто жадае пазнаць штосьці аб Хрысьце, павінен не давярацца ў гэтым сабе самому й не будаваць мастоў на неба сваім розумам, але ён павінен прыйсьці да Царквы, наведваць і пытаць аб гэтым. Бо па-за Хрысьціянскай Царквой няма праўды, няма Хрыста, няма выратаваньня» (М. Лютэр, Пропаведзь на сьвяткаваньне Нараджэньня Ісуса Хрыста, 1521—1522 г).
 
== Лютэранства на Беларусі ==
[[Файл:Co(2007)vn0012Harodnia(ZaxodniajaBielarus)outAdJrhDSC00422.JPGDSC00424.JPG|міні|Лютэранская царква ў [[Гародня|Гародні]]]]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{CommonsCommonscat|Category:Lutheranism|выгляд=міні}}
{{Хрысьціянства}}
{{Пратэстанцтва}}
 
[[Катэгорыя:Рэлігія]]