Розьніца паміж вэрсіямі «Аўстралія»

15 байтаў выдалена ,  7 гадоў таму
д
→‎Эканоміка: +нутраны спасыл
д (Bot: Migrating 225 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q408 (translate me))
д (→‎Эканоміка: +нутраны спасыл)
Грашовая адзінка — [[аўстралійскі даляр]] (1 аўстр. дал. = 0,75 дал. ЗША.)
 
Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. [[ВУП]] складае каля 800 млрд аўстр. дал., узровень [[інфляцыя|інфляцыі]] — каля 3%, беспрацоўе — каля 6%. [[Уліковая крэдытная стаўка]] — каля 6%.
 
Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: [[вугаль]], [[прыродны газ]], [[уранавыя руды|уранавыя]], [[жалезныя руды|жалезныя]], полімэталічныя руды, [[баксіты]], [[сьвінец]], [[медзь]], [[каштоўныя мэталы]], [[дыямэнт]]ы і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўлю. Аўстралія — найбуйны ў сьвеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.
14 032

зьмены