Мар’ян Лангевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Паўстанцы 1863—1864 гадоў; дададзеная [[Category:Афіцэры-паўстанцы 1863—1864 гадоў|Катэгорыя:Афіц...
дапаўненьне
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Вучыўся ў гімназіі ў [[горад|г.]] Тшэмешна. У [[1860]] браў удзел у выправе Джузэппэ Гарыбальдзі на [[востраў|в.]] [[Сыцылія]], дзе адзначыўся мужнасьцю і упартасьцю. Выкладаў у Польскай вайсковай школе ў [[горад|г.]] Кунэа (П'емонт), дзе стаў ярым праціўнікам [[Людвів Мераслаўскі|Людвіка Мераслаўскага]]. Быў звязаных [[Белыя (паўстаньне 1863—1864 гадоў)|крылом "Белых"]].
 
Напярэдадні паўстаньня ад імя [[Цэнтральны нацыянальны камітэт|Цэнтральнага нацыянальнага камітэту]] набываў і транспартаваў у Польшчу вінтоўкі з Нямэччыны і Бельгіі. [[9 студзеня]] [[1863]] прызначаны палкоўнікам Сандамірскага ваяводзства. Меў намер сабраць свой узброены аддзел ў Свентакшыскіх гарах, а потым рушыць на Варшаву. 22 студзеня тройчы атакаваў расейскія аддзелы ля в. Едельня, г.Бадзентыне і ў г. Шыдлоўцы (дзе ўдзельнічаў асабіста). Распачаў паход, які гісторыкі назавуць "кампанія Лангевіча". Ў абозе ў кляштары Ванхоцка сабраў аддзел ў 1400 чалавек, з якіх сфармаваў тры групоўкі (коньнікаў, пешых і войск забяспячэньня). Заклаў там штаб аддзела, шпіталь, друкарню і наладзіў вытворчасць зброі. Расейцы зладзілі за ім пагоню, і напалі з розных напрамкаў. 11 лютага разбіў расейцаў у бітве ля Слупья ("Свентакшыская бойка"), здабыў 1000 карабінаў і 8 гармат. Моц ягонага аддзела узрасла. У Малагошчы паяднаў свой аддзел з аддзелам Мазавецкага ваяводзства (колькасць склала 2,5 тысячы чалавек). Тут жа даў бітву кольасна пераўзыходзячым расейцам, дзе перамог без значных страт (300 забітых і 2 гарматы). 11 сакавіка ў маёнтку Гошча абвесьціў сябе дыктатарам паўстаньня<ref>Zdzisław Noga, Osadnictwo i krajobraz, ZZJPK w Krakowie 1997, ISBN 83-901471-7-3 s.53</ref>. Праз тыдзень пасля дзьвюх бітваў, [[19 сакавіка]] скіраваўся у Галіцыю. Быў арыштаваны аўстрыйскімі ўладамі. Два гады быў вязнем турмы Язэпаў (Язэпштадт).Паздней жыў на эміграцыі ў Ангельшчыне і Швэйцарыі. Потым жыў і служыў у турэцкім войску пад імём '''Лангі Бэй'''. Памер ў Канстантынопалі 10 траўня 1887 і быў пахаваны на могілках Хэйдар Пашы, побач са сваёй жонкай Сюзаннай (англічанкай па паходжаньні).
[[19 чэрвеня]] [[1937]] міністр абароны Польшчы надаў казармам 56-му палку пехоты Велькапольскай імя генэрала Мар’яна Лангевіча.
У Вайсковым музэі Варшавы захоўваецца ягоная уласная афіцэрская шабля (вырабленая ў Ангельшчыне ў 1857)<ref>Dziennik Rozkazów M.S.Wojsk. Nr 7 z 19.06.1937 r. poz. 90.</ref>.
== Крыніцы й заўвагі ==
{{Крыніцы}}