Кастрычніцкая плошча (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1142146 (translate me)
д вікіфікацыя, вікілінкі
Радок 1:
{{Каардынаты|выяўленьне=загаловак|53|54|08|N|27|33|42|E|тып=пункт|рэгіён=Беларусь}}
[[ВыяваФайл:Палац Рэспублікі (Менск) 001.jpg|right|thumb|[[Палац Рэспублікі (Менск)|Палац Рэспублікі]] на Кастрычніцкай плошчы]]
[[ВыяваФайл:Oktober square, Minsk.jpg|right|thumb|Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Кастрычніцкай плошчы]]
'''Кастрычніцкая плошча'''  — плошча ў цэнтры [[Менск]]у, знаходзіцца паміж паміж [[праспэкт Незалежнасьці|праспэктам Незалежнасьці]], вуліцамі [[Вуліца Энгельса(Менск)|Энгельса]] і [[Вуліца Інтэрнацыянальная(Менск)|Інтэрнацыянальнай]].
 
З усходу плошча абмежавана будынкамі [[Палац культуры прафсаюзаў (Менск)|Палацу культуры прафсаюзаў]] і [[Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Менск)|Музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны]]. Акрамя гэтых будынкаў, на плошчы разьмешчаны будынак РУП «[[Белтэлекам]]», Менскага абласнога выканаўчага камітэту, [[Палац Рэспублікі (Менск)|Палацу Рэспублікі]]. На плошчы ўсталяваны знак «Нулявы кілямэтар Беларусі» і вялікі тэлевізійны экран. З боку праспекту Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы прылягае Аляксандраўскі сквэр з былымі ўрадавымі трыбунамі, у цэнтры якога разьмешчаны старадаўні фантан са скульптурай «Хлопчык з лебедзем». Вакол сквера разьмешчаныя [[Цэнтральны дом афіцэраў (Менск)|Цэнтральны дом афіцэраў]], [[Рэзыдэнцыя Прэзыдэнта Беларусі|рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]], [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы]]. На плошчы разьмешчаныя выхады станцый метро «[[Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)|Кастрычніцкая]]» і «[[Купалаўская (станцыя мэтро)|Купалаўская]]».
 
У цяперашні час плошча часта становіцца месцам правядзення канцэртаў, гуляньняў, а таксама грамадска-палітычных акцый, пад час якіх плошча ўпрыгожваецца адпаведнай атрыбутыкай. Пачынаючы з [[2000]] году, кожную зіму ў цэнтры плошчы ўсталёўваецца самая высокая ў краіне штучная ёлка (вышыня  — 30 мэтраў, дыяметр  — 18 мэтраў), вакол якой заліваюць коўзанку, а над самой плошчай праводзяць сьвяточную ілюмінацыю.
 
== Гісторыя ==
Першапачатковая назва плошчы — Цэнтральная. Плошча праектавалася і забудоўвалася ў 1949—1950 гады. Аўтарамі праекту забудовы былі Генадзь Баданаў, Уладзімер Кароль, Л. Мацкевіч, М. Асмалоўскі, Міхаіл Парусьнікаў<ref>[http://www.belarusam.ru/bel-1-1-3-1.html Вялікія людзі Беларусі  — Баданаў Генадзь Пятровіч] {{ref-ru}}</ref>.
 
У верасні [[1952 год]]у на плошчы быў усталяваны помнік Сталіну вышынёй 10 метраў. У [[1957 год]]зе паміж Цэнтральнай плошчай і Цэнтральным скверам былі пабудаваныя ўрадавыя трыбуны, з якіх партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва [[БССР]] у 1950—1970-я гады прымала парады і вітала дэманстрацыі <ref>[http://minsk-old-new.com/minsk-2716.htm Менск стары і новы. Кастрычніцкая плошча (былая Цэнтральная)]{{ref-ru}}</ref>. Такім чынам за Цэнтральнай плошчай быў аформлены статус галоўнай плошчы горада. [[3 лістапада]] [[1961 год]]у помнік Сталіну быў зьнішчаны. У [[1966 год]]зе адкрыўся пабудаваны на плошчы Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У [[1984 год]]зе  плошча была перайменавана ў Кастрычніцкую, на ёй пачалося будаўніцтва Палаца Рэспублікі, якое зацягнулася на 17 гадоў, у выніку чаго статус цэнтральнай плошчы вярнуўся да [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|плошчы Леніна]]. У [[1998 год]]зе быў усталяваны памятны знак «Нулявы кілямэтар Беларусі».