Канстанцкі сабор: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 34 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q154001 (translate me)
д вікіфікацыя
Радок 1:
'''КанстанцкіКанста́нцкі саборсабо́р 1414—1418 гадоў'''  — сабор [[каталіцтва|каталіцкай царквы]] (афіцыйна  — 16-ы ўсяленскі) у паўднёванямецкім горадзе [[Канстанц]], скліканы з мэтай пакласьці канец яе расколу.
 
== Агульная інфармацыя ==
На момант пачатку сабору дзейнічалі тры папы і асаблівы размах набылі розныя «[[ерась|ерасі]]»  — пасьлядоўнікаў [[Ян Гус|Яна Гуса]] ў [[Чэхія|Чэхіі]], Дж. Уікліфа ў [[Англія|Англіі]] і  г.  д., барацьба зь якімі з ініцыятывы германскага імпэратара [[Жыгімонт Люксэмбурскі|Жыгімонта (Сігізмунда)]] і антыпапы [[Ян XXIII|Яна XXIII]] выйшла на першы плян у дзейнасьці Канстанцкага сабору. У [[1415]] годзе на саборы быў асуджаны і спалены Ян Гус, што стала штуршком да сэрыі [[гусіцкія войны|гусіцкіх войнаў]] у [[Цэнтральная Эўропа|Цэнтральнай Эўропе]]. У [[1417]] годзе скасаваныя паўнамоцтвы ўсіх ранейшых папаў і абраны адзіны папа [[Марцін V]]. На шостай сэсіі сабору было абвешчана вяршэнства сабораў над папамі, правы і даходы якіх мусілі быць істотна ўрэзаныя.
 
З пункту гледжаньня каталіцкага кананічнага права тое, што гісторыкі называюць Канстанцкім саборам, гэта два розныя пасьлядоўныя біскупскія сходы. Першы зь іх, скліканы імпэратарам і антыпапам, лічыцца нядзейсным, таксама і ўсе яго пастановы, уключаючы пастанову пра вяршэнства сабораў над папамі. Сапраўдны сабор з гэтага пункту гледжаньня пачынаецца зь яго афіцыйнага аб’яўленьня сапраўдным папам [[Рыгор XII (папа рымскі)|Рыгорам XII]]. Рыгор XII пагадзіўся з тым, што толькі адмова ўсіх старых прэтэндэнтаў ад папскага пасаду можа прымірыць Царкву, і пакінуў пасад, такім чынам, даўшы дарогу для выбару новага Папы.
 
== Удзел ВКЛ ==
Канстанцкі сабор быў і найбуйнейшай дыпламатычнай сустрэчай, на якой вырашаліся найважнейшыя міжнародныя пытаньні, перш за ўсё зьвязаныя з прэтэнзіямі імпэратара Сігізмунда на палітычную гегемонію ў [[Эўропа|Эўропе]]. Актыўны ўдзел у працы Канстанцкага сабору прымала [[Вялікае княства Літоўскае|ВКЛ]], аўтарытэт якога пасьля [[Вялікая вайна 1409—1411 гадоў|Вялікай вайны 1409—1411 гадоў]] значна ўзрос. Вялікі князь [[Вітаўт]] некалькі разоў накіроўваў у Канстанц свае дэлегацыі. Так, у 1415 годзе падольскі стараста Гедыгольд прапаноўваў перавесьці [[Тэўтонскі Ордэн]], які згубіў фармальныя падставы для сваёй дзейнасьці ў [[Прыбалтыка|Прыбалтыцы]] пасьля хрышчэньня [[Жмудзь|Жмудзі]] ў [[1413]] годзе, бліжэй да [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]  — у [[Паўночнае Прычарнамор’е]] ці на [[Кіпр]] і абвяргаў абвінавачваньні ў патаемным супрацоўніцтве Вітаўта з асманамі.
 
=== 1416—1417 ===
У [[1416]] годзе значная ўвага была ўдзеленая Канстанцкім саборам спрэчкам паміж ВКЛ і Ордэнам за Жмудзь: [[13 лютага]] разглядалася скарга (''Proposіcіo Samaytarum'') ахрышчаных [[жмудзіны|жмудзінаў]] на ўціск з боку [[крыжакі|крыжакоў]], якія працягвалі свае рабаўнічыя наезды, апрацаваная польскім юрыстам [[Павал Уладковіч|Паўлам Уладковічам]], прафэсарам [[Кракаўская акадэмія|Кракаўскай акадэміі]]. [[17 чэрвеня]] 1416 году сабор прыняў кампраміснае рашэньне па справе Жмудзі, паводле якога ў адміністрацыйным дачыненьні яна падпарадкоўвалася імпэратару Сігізмунду (гэта значыла фактычна Ордэну), а ў царкоўным  — польскім і літоўскім біскупам (было вырашана стварыць асобную [[дыяцэзія|дыяцэзію]]). [[11 жніўня]] 1416 году [[Львоў|львоўскі]] арцыбіскуп [[Ян Жэшоўскі]] і [[Вільня|віленскі]] біскуп [[Пётар Ястрэмбец]] былі прызначаныя дэлегатамі Канстанцкага сабору, якія мусілі зьдзейсьніць гэтыя рашэньні на месцы, працягнуць хрышчэньне жмудзінаў, арганізаваць дыяцэзію і пачаць пабудову катэдральнага касьцёлу. У 1417 годзе на Канстанцкім саборы прысутнічаў «герцаг Павел з сапраўднай Русі, падначалены герцагу Вітаўту».
 
=== 1418 ===
Радок 23:
* Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899.
* Chodynicki K. Kosciol prawoslawny a Rzeczpospolita Polska. Warszawa, 1934.
* Грабарь В. Э.  Вселенские соборы западно-христианской церкви и светские конгрессы XV в. // Средние века. Вып. 2, 1946.
* Ulrich Richental. Das Konzil zu Konstanz. Faksimileausgabe. Starnberg  — Konstanz  — Stuttgart, 1964.
* Begunov Ju. “WeisseWeisse Rus und Weissrussen in einer Deutschen Chronik des 15. Jahrhunderts // Forschungen zur Osteuropaeischen Geschichte. B. 27. Berlin, 1980.
* Blaszczyk Gr. Diecezja żmudzka od XV w. do poczatku XVII w. Ustroj // Universitet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Ser. Historia. Nr 180. Poznań, 1993.