Розьніца паміж вэрсіямі «Самагубства»

2259 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
д
+Беларусь
д ({{Забойства}})
д (+Беларусь)
'''Самазабо́йства''', '''суіцы́д''' (ад {{мова-la|sui caedere|скарочана}} — забіваць сябе) — мэтанакіраванае пазбаўленьне сябе жыцьця, прычыненьне сваёй уласнай сьмерці. Самагубства часта зьдзяйсьняецца ад адчаю, ці растлумачваецца наяўнасьцю некаторых асноўных [[псыхічны разлад|псыхічных разладаў]], як то [[дэпрэсія]], [[біпалярны разлад]], [[шызафрэнія]], [[алькагалізм]] і [[наркаманія]]<ref>Hawton K, van Heeringen K (April 2009). «Suicide». Lancet 373 (9672): 1372–81.</ref>. Таксама чыньнікамі самагубства могуць быць ціск альбо няшчасьці, як то фінансавыя цяжкасьці ці праблемы ў міжасабовых адносінах, якія таксама могуць гуляць значную ролю<ref>[http://www.uvm.edu/~fmagdoff/PrecariousExistence.pdf www.uvm.edu]</ref>.
 
Больш за мільён чалавек сканчаюць жыцьцё самагубствам кожны год. [[Сусьветная арганізацыя здароўя|Сусьветная арганізацыя аховы здароўя]] лічыць, што гэта трынаццатая па значнасьці прычына сьмерці ўва ўсім сьвеце<ref>Bruce Gross, Forrensic Examiner, Summer, 2006</ref>. Гэта асноўная прычына сьмерці сярод падлеткаў і дарослых да 35 гадоў<ref>[http://www.rferl.org/content/article/1071203.html "CIS: UN Body Takes On Rising Suicide Rates – Radio Free Europe / Radio Liberty 2006"]</ref>. Узровень самагубстваў вышэй сярод мужчынаў, чым сярод жанчынаў<ref>Gelder et al, 2005 p169. Psychiatry 3rd Ed. Oxford: New York</ref>. Паводле некаторых ацэнак ад 10 да 20 млн не сьмяротных спробаў самагубства робіцца кожны год ува ўсім сьвеце<ref>Bertolote JM, Fleischmann A (October 2002). "Suicide and psychiatric diagnosis: a worldwide perspective". World Psychiatry 1 (3): 181–5. ISSN 1723-8617</ref>. Да краінаў з высокім узроўнем суіцыдаў належаць тыя, дзе паказчык самагубстваў складае вышэй за 20 выпадкаў на 100 тысячаў жыхароў. [[Беларусь]] знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па колькасьці самагубстваў<ref>{{Навіна|аўтар=[[БелаПАН]]|загаловак=Беларусі неабходная праграма прафіляктыкі суіцыдаў|спасылка=http://www.dzedzich.org/wp/2011/05/08/belarusi-neabhodnaya-pragrama-prafilaktyki-suicydau/|выдавец=[[Грамадзкае аб’яднаньне]] «[[Дзедзіч]]»|дата публікацыі=8 траўня 2011|дата доступу=29 сакавіка 2013}}</ref>. За [[2012]] год у краіне адбылося 1949 самагубстваў<ref>{{Навіна|аўтар=[[Алесь Пілецкі]]|загаловак=Летась амаль 2 тысячы беларусаў скончылі жыцьцё самагубствам|спасылка=http://m.euroradio.by/report/letas-amal-2-tysyachy-belarusau-skonchyli-zhyccyo-samagubstvam|выдавец=[[Эўрарадыё]]|дата публікацыі=28 сакавіка 2013|дата доступу=29 сакавіка 2013}}</ref>.
 
Погляды на самагубства робяцца пад уплывам больш шырокіх культурных поглядаў на экзыстэнцыяльным тэмы, як [[рэлігія]], [[гонар]] і сэнс жыцьця. [[Аўраамічные рэлігіі|Аўраамічныя рэлігіі]] лічаць самагубства злачынствам у адносінах да [[Бог]]а з-за рэлігійнай веры ў сьвятасьць жыцьця. На Захадзе яно часта разглядаецца як сур’ёзнае злачынства. Наадварот, падчас эпохі [[самурай|самураяў]] у [[Японія|Японіі]], рытуал [[сэпуку]] паважалі як сродак адкупленьня ад нявыкананай працы альбо як форма пратэсту. У [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзі]] самагубства ў форме самаспаленьня выкарыстоўвалася ў якасьці сродку пратэсту, у той час калі дзейнасьць [[камікадзэ]] й выбухі тэрарыстаў-сьмяротнікаў зьяўляліся формай ваеннай альбо [[тэрарызм|тэрарыстычнай]] тактыкі. Практыка [[саці]] падчас [[індуізм|індуісцкага]] пахаваньня, у час якога ўдава прыносіць сябе ў ахвяру на пахавальным вогнішчы мужа, альбо добраахвотна, альбо пад ціскам сям’і й ягоных сваякоў<ref>[http://www.bbc.co.uk/worldservice/learningenglish/news/words/general/020807_witn.shtml "Indian woman commits sati suicide"]. Bbc.co.uk. 2002-08-07</ref>.
 
Самагубства ў якасьці мэдычнай дапамогі, як то [[эўтаназія]], у цяперашні час ёсьць даволі спрэчнае пытаньне [[этыка|этыкі]] з удзелам хворых людзей, якіх немагчыма вылечыць, альбо якія пачуваюць моцную боль ці вымушаны праводзіць вельмі абмежаванае жыцьцё з-за траўмы ці хваробы. Самаахвяраваньне для іншых не заўсёды разглядаецца як самагубства, бо мэтай ставіцца не забіць сябе, а выратаваць іншых.
 
== Беларусь ==
[[Беларусь]] знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па колькасьці самагубстваў<ref>{{Навіна|аўтар=[[БелаПАН]]|загаловак=Беларусі неабходная праграма прафіляктыкі суіцыдаў|спасылка=http://www.dzedzich.org/wp/2011/05/08/belarusi-neabhodnaya-pragrama-prafilaktyki-suicydau/|выдавец=[[Грамадзкае аб’яднаньне]] «[[Дзедзіч]]»|дата публікацыі=8 траўня 2011|дата доступу=29 сакавіка 2013}}</ref>. За [[2012]] год у краіне адбылося 1949 самагубстваў<ref>{{Навіна|аўтар=[[Алесь Пілецкі]]|загаловак=Летась амаль 2 тысячы беларусаў скончылі жыцьцё самагубствам|спасылка=http://m.euroradio.by/report/letas-amal-2-tysyachy-belarusau-skonchyli-zhyccyo-samagubstvam|выдавец=[[Эўрарадыё]]|дата публікацыі=28 сакавіка 2013|дата доступу=29 сакавіка 2013}}</ref>. За [[2010]] год у Беларусі больш як 77% самагубстваў учынілі працаздольныя людзі. [[Мужчына|Мужчыны]] складаюць 3/4 ад агульнай колькасьці самагубцаў і найчасьцей ідуць на самагубства ва ўзросьце 40—59 гадоў. Пры гэтым сярод самагубцаў пераважаюць жыхары [[Сяло|сельскай]] мясцовасьці<ref>{{Навіна|аўтар=[[Васіль Сямашка]]|загаловак=Тры чвэрці суіцыдаў у Беларусі ўчыняюць мужчыны|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2011/03/24/by_media_suizid-press|выдавец=БелаПАН|дата публікацыі=24 сакавіка 2011|дата доступу=11 красавіка 2013}}</ref>. 60% самагубцаў сканчаюць жыцьцё ў стане [[Сьпірт|алькагольнага]] [[Ап'яненьне|ап'яненьня]]<ref>{{Навіна|аўтар=[[Павал Падабед]]|загаловак=Часьцей за ўсё на суіцыд адважваюцца мужчыны ва ўзросьце 40—59 гадоў, схільныя да ўжыванню алкаголю|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2011/09/08/by_media_suicid|выдавец=БелаПАН|дата публікацыі=8 верасьня 2011|дата доступу=11 красавіка 2013}}</ref>. Найбольш распаўсюджаным спосабам зьдзяйсьненьня самагубства ёсьць {{Артыкул у іншым разьдзеле|павешаньне||en|Hanging}} (82,6%)<ref>{{Навіна|аўтар=[[Вячаслаў Будкевіч]]|загаловак=У аснове прычынаў самазабойстваў у Беларусі ляжаць сацыяльныя аспэкты, заяўляюць спэцыялісты|спасылка=http://by.belapan.by/archive/2007/11/28/200040_200041|выдавец=БелаПАН|дата публікацыі=28 лістапада 2007|дата доступу=11 красавіка 2013}}</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
13 695

зьменаў