Розьніца паміж вэрсіямі «Аўгустын»

Памер не зьмяніўся ,  8 гадоў таму
д
→‎Жыцьцяпіс: артаграфія
д (артаграфія, націскі)
д (→‎Жыцьцяпіс: артаграфія)
Прачытаўшы некаторыя трактаты [[Плятын]]а на лаціне, Аўгустын азнаёміўся з [[нэаплятанізм]]ам, які прадстаўляў Бога як нематэрыяльнае трансцэндэнтнае Быцьцё. Наведаўшы прапаведзі Амброзіюса Мэдыялянскага, Аўгустын зразумеў рацыянальную перакананасьць раньняга хрысьціянства. Паводле паданьня аднойчы ў садзе Аўгустын пачуў голас дзіцяці, які казаў яму наўгад адкрыць пасланьні апостала Паўла, дзе яму патрапілася «[[Пасланьне да рымлянаў]]». Пасьля таго ён, разам з маткай, братам, абодвума стрыечнымі братамі, сябрам [[Аліпіюс Тагасцкі|Аліпіюсам]] і двумя вучнямі, аддаліўся на колькі месяцаў ў Касыцыяк, на вілу аднаго зь сяброў. На ўзор цыцэронавых «[[Тускулянскія гутаркі|Тускулянскіх гутарак]]», Аўгустын склаў некалькі філязофскіх дыялёгаў.
 
На [[Вялікдзень]] 387 году Аўгустын разам з сваім сынам прыняў [[хрышчэньне|хрост]] ад Амброзіюса. Пасьля вярнуўся ў Афрыку, папярэдне прадаўшы ўсю сваю маёмасьць і амаль цалкам раздаўшы ўсё бедным. Пэўны час прабавіў у строгай самоце кіраўніком духовай грамады і ў [[391]] годзе, уступіўшы ў духовае званьне з санам [[прэсьвітэрпрэсьбітар]]а, заняўся дзейнасьцю прапаведніка. У [[395]] годзе быў пасьвечаны ў біскупы ў [[Гіпон]]е.
 
Аўгустын памёр [[28 жніўня]] [[430]] году, падчас першай асады Гіпона [[вандалы|вандаламі]]. Пасьля некалькіх перапахаваньняў ягоныя парэшткі ў [[1842]] годзе зноў былі вернутыя ў Альжыр і захоўваюцца ля помніка Аўгустыну на развалінах Гіпона.
38 962

зьмены