Маргарэт Тэтчэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль, артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Радок 36:
Атрымаўшы адукацыю хіміка, стала юрыстам, у [[1959]] годзе была абраная чальцом [[Парлямэнт Вялікабрытаніі|Парлямэнту]] ад [[Фінчлі]]. У [[1970]] годзе была прызначаная міністрам адукацыі й навукі ва ўрадзе кансэрватара [[Эдўард Гіт|Эдўарда Гіта]]. У [[1975]] годзе Тэтчэр перамагла Гіта на выбарах новага главы Кансэрватыўнай партыі й стала главой парлямэнцкай апазыцыі, а таксама першай жанчынай, якая ўзначаліла адну з асноўных партыяў Вялікабрытаніі. Пасьля перамогі Кансэрватыўнай партыі на ўсеагульных выбарах 1979 [[году]] Маргарэт Тэтчэр стала прэм’ер-міністрам.
 
Ачолеўшы ўрад, Тэтчэр правяла палітычныя й эканамічныя рэформы для адмены таго, што яна лічыла заняпадам краіны. Ейная палітычная філязофія й эканамічная палітыка засноўваліся на [[дэрэгуляцыя|дэрэгуляцыі]], асабліва, фінансавай сыстэмы, забесьпячэньні гнуткага рынку працы, [[Прыватызацыя|прыватызацыі]] дзяржаўных кампаніяў і памяншэньні ўплыву прафзьвязаў. Высокая папулярнасьць Тэтчэр падчас першых гадоў яеейнага кіраваньня паменшылася з-за [[Рэцэсія|рэцэсіі]] й высокага ўзроўню [[беспрацоўе|беспрацоўя]], але зноў павялічылася падчас [[Фалклэндзкая вайна|Фалклэндзкай вайны]] [[1982]] году й эканамічнага росту, што прывяло да ейнага пераабраньня ў [[1983]] годзе.
 
Тэтчэр была пераабраная ў трэці раз у [[1987]] годзе, але прапанаваны закон аб дадатковым падатку (poll tax) і погляды на ролю Брытаніі ў [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскім Зьвязе]] былі непапулярныя сярод чальцоў ейнага ўраду. Пасьля таго, як [[Майкл Гэзэлтайн]] аспрэчыў яе лідэрства ў партыі, Тэтчэр была вымушаная падаць у адстаўку з пасады главы партыі й прэм’ер-міністра.