Насельніцтва Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +першакрыніцы па-беларуску
W (гутаркі | унёсак)
д +гарады
Радок 85:
=== Узрост ===
У Беларусі, па дадзеных на [[1 красавіка]] [[2009]] году, 100-гадовую ўзроставую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё даўгавечнікаў налічвалася ў Гарадзенскай вобласьці (150 чалавек ва ўзросьце старэй 100 гадоў), на другім месцы — Менская вобласьць (114), на трэцім — Берасьцейская (102). Пры гэтым сярод беларускіх даўгавечнікаў жанчыны амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ва ўзроставай групе старэй 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка дужага полу.<ref>[http://news.tut.by/society/141763.html Найстарэйшая жыхарка Беларусі сьвяткуе 120-годзьдзе]{{ref-ru}} // [[БЕЛТА]], [[4 ліпеня]] 2009 г.</ref>
 
== Гарады ==
Паводле перапісу 2009 году, у гарадах пражывала 7 млн. 65 тыс. чалавек, што на 103 тыс. чалавек больш, чым у перапіс 1999 году. Доля гараджанаў у агульнай колькасьці насельніцтва ўзрасла з 69% да 74%. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 зь іх — з колькасьцю насельніцтва меншай за 20 тыс. чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тыс. жыхароў. За 10 гадоў зь іх ліку выбылі [[Ліда]] ([[Гарадзенская вобласьць]]) і [[Наваполацак]] ([[Полацкі раён]], [[Віцебская вобласьць]]).
 
З 1999-га па 2009 год больш як на 10% колькасьць насельніцтва павялічылася ў гарадах [[Фаніпаль]] ([[Койданаўскі раён]], [[Менская вобласьць]]), [[Нароўля]] ([[Гомельская вобласьць]]) і [[Лагойск]] (Менская вобл.). Рост насельніцтва звыш 5% склаў у гарадах Менск (9%; +156 тыс., зь іх 2/3 жанчыны), [[Заслаўе]] ([[Менскі раён]]), [[Горадня]], [[Берасьце]] (8%), [[Чачэрск]] (Гомельская вобл.), [[Смалявічы]] (Менская вобл.), [[Жлобін]] (Гомельская вобл.) і [[Койданаў]]. Рост колькасьці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52% гарадзкога насельніцтва<ref>{{Навіна|аўтар=Алена Прус|загаловак=Сярод гарадоў Беларусі хутка растуць Фаніпаль, Нароўля і Лагойск|спасылка=http://news.belta.by/by/print?id=658756|выдавец=БелТА|дата публікацыі=27 верасьня 2011|дата доступу=8 красавіка 2013}}</ref>.
 
== Дынаміка ==
Радок 279 ⟶ 284:
 
== Крыніцы й зноскі ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==