Міхась Ткачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920155 (translate me)
Jarash (гутаркі | унёсак)
Радок 4:
Нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і. Бацька ў тым жа годзе загінуў на фронце пад [[Санкт-Пецярбург|Ленінградам]], і пасьля вайны будучага гісторыка выхоўваў айчым. Пачатковую адукацыю атрымаў у родным [[Амсьціслаў|Амсьціславе]] ў сямігодцы № 3. У [[1959]] годзе паступіў на гістарычны факультэт [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]]. Першы курс, аднак, давучыўся завочна, бо паводле адмысловых савецкіх законаў мусіў вярнуцца ў Амсьціслаў, у калгас імя Варашылава, працаваць паляводам. Студэнцкія гады ўмацавалі нацыянальнае пачуцьцё М. Ткачова. Цікава, што пад «кіраўніцтвам» вядомага [[Лаўрэнці Абэцэдарскі|Лаўрэна Абэцэдарскага]] ён на ўсё жыцьцё «захварэў беларускім сярэднявеччам». М. Ткачоў узгадваў: «''У душы маёй адбыўся карэнны пералом: я ўсьвядоміў, што жыву на гэтай зямлі ня нейкім там бязродным чалавекам, а беларусам, што ў мяне ёсьць культура, ёсьць гісторыя, якую, на жаль, мы вельмі дрэнна ведаем''»<ref>Уліцёнак А. Іншадумцы = Мыслящие иначе. — Мн.: Беларусь, 1991. С. 266—267.</ref>.
 
Пасьля разьмеркаваньня па заканчэньні вучобы ў [[1964]] амаль пяць гадоў настаўнічаў у [[Жодзіна]], быў [[завуч]]ам. Тады ўступіў у [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|КПСС]]. Пры падтрымцы [[Пятро Глебка|Пятра Глебкі]] паступіў ў [[1968]] годзе ў асьпірантуру [[Інстытут гісторыі НАН Беларусі|Інстытуту гісторыі АН [[БССР]].
 
У [[1978]] годзе прыняў запрашэньне з [[Горадня|Горадні]], дзе адчыняўся [[Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы|ўнівэрсытэт]]. Спачатку працаваў выкладчыкам, у [[1983]]—[[1985]] — загадчык катэдры. Падчас жыцьця ў Горадні М. Ткачоў меў некалькі сутыкненьняў зь мясцовым кіраўніцтвам, выкліканых перашкодамі, якія чыніў навуковец зьнішчэньню старажытнай гарадзкой забудовы. Справы даходзілі да Савету міністраў СССР, Ткачова спрабавалі выключыць з КПСС і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці «за клевету на органы Советской власти», «за ввод в заблуждение председателя Совета министров СССР». Аднак гісторык перамог.
 
== Грамадзка-палітычная дзейнасьць ==
Радок 42:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 64:
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі архітэктуры]]
[[Катэгорыя:Беларускія палітыкі]]
[[Катэгорыя:Сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады]]
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]]
[[Катэгорыя:Памерлі 31 кастрычніка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1992 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Менску]]
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]]