Слонімская ратуша: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Tumash (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Славутасьць |Тып = Адміністрацыйнае збудаваньне |Назва ...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:21, 5 красавіка 2013

Адміністрацыйнае збудаваньне
Слонімская ратуша
Краіна Беларусь
Места Слонім
Каардынаты 53°05′36.36″ пн. ш. 25°19′11.32″ у. д. / 53.0934333° пн. ш. 25.3198111° у. д. / 53.0934333; 25.3198111Каардынаты: 53°05′36.36″ пн. ш. 25°19′11.32″ у. д. / 53.0934333° пн. ш. 25.3198111° у. д. / 53.0934333; 25.3198111
Архітэктурны стыль барока
Будаваньне ???—1740-я, XIX ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Слонімская ратуша на мапе Беларусі
Слонімская ратуша
Слонімская ратуша
Слонімская ратуша
Слонімская ратуша на Вікісховішчы

Будынак былой ратушы ў Слоніме знаходзіцца па вул. Савецкай, дом № 6. Ратуша пабудавана з цэглы ў другой палове XVIII ст. Традыцыйна будынак быў зьвязаны з Рыначнай плошчай, замыкаючы яе паўднёва-ўсходні бок. У архітэктуры ратушы, якая зазнала шэраг пазьнейшых наслаеньняў, захаваліся рысы барока.

Слонімская ратуша - прамавугольны ў пляне двухпавярховы аб'ём. Разам са службовымі карпусамі яна стварае замкнутае дваровае карэ. Кампазыцыя будынка адносіцца да тыпу бязвежавых, строга сымэтрычных (адсутнічала традыцыйная вежа - сымбаль магістрата). Крапоўка фасадаў плоскасная: пілястры, філёнгі, нішы. Пляніроўка калідорна-анфіляднага тыпу з цэнтральным вэстыбюлем і міжпавярховай лесьвіцай. Акрамя пакояў для членаў магістрата і залы пасяджэньняў у ратушы былі памяшканні суда, гаўптвахты, архіва.

Раней будынак быў аформлены чатырохкалённым порцікам са скульптурнай застаўкай на франтоне. Дваравы фасад жагэтуль захаваў дэкарацыю ў выглядзе пілястраў, што адносяцца да XVIII ст.

Крыніцы

  • В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін Помнікі Слоніма. - Мінск, Навука і тэхніка, 1983.

Вонкавыя спасылкі