Уладзімер Хільмановіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Уладзімір Хільмановіч''' Нарадзіўся 6 красавіка 1967г. у вёсцы Каменка (Шчучынскі р-н Гродзенс...
 
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Уладзімір Хільмановіч'''
 
Нарадзіўся 6 красавіка 1967г. у вёсцы Каменка (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). '''Гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплін.''' Працаваў у Гродна настаўнікам, навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага музэя гісторыі рэлігіі. Скончыў аспірантуру пры кафедры тэорыі і гісторыі беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Працаваў на Гродзенскім абласным тэлебачаньні. Аўтар і распрацоўшчык, кіраўнік шэрагу адукацыйных праэктаў, сурэдактар сэрыі брашураў для настаўнікаў “Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасьці” (выйшла 10 кніг, Шчэцін, 2001-2006), адзін з аўтараў і рэдактараў кнігі “Białoruskie wędrówki”, аўтар шматлікіх аналітычных публікацый. Актыўны дзеяч грамадска-палітычнага руху з 1987 г. Адзін з заснавальнікаў першай у Заходняй Беларусі моладзевай грамадскай арганізацыі “Заходне-Беларускае Згуртаваньне Моладзі” (1989). Стаяў ля вытокаў стварэньня Гродзенскай Асацыяцыі маладых навукоўцаў “Віт” (1995), Гродзенскага рэгіянальнага цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятываў “Трэці сектар” (1996), адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага краязнаўчага таварыства імя Тодара Нарбута і інш. Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і інш. Друкаваўся ў газетах “Літаратура і мастацтва”, “Футбол Беларуси”, “Прессбол”, “Пагоня” (цягам 9 гадоў), “Биржа информации” і інш. Быў сувыдаўцом інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня “Свой Лад” (2002-2004). З 2004 г. Стала друкуецца ў беластоцкай газеце “Ніва” і на інтэрнэт-сайтах.
'''Аўтар Беларускага каляндара-даведніка(Вільня, 2007)'''