Барыс Данілюк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated.
Радок 1:
'''Барыс Данілюк''' ([[5 красавіка]] [[1923]], в. [[Старыя Дзявяткавічы]], Слонімшчына [[Слонімскі павет (1919—1939)|Слонімскі павет]] — [[28 студзеня]] [[2011]], [[ЗША]]) — беларускі грамадзкі дзяяч у [[ЗША]].
 
Нарадзіўся ў сям’і сьвятара, удзельнікаўдзельніка [[Слуцкае паўстаньне|Слуцкага паўстаньня]] 1920 году [[Хведар Данілюк|Хведара Данілюка]].
 
З [[1933]] году вучыўся ў пачатковай школе ў Слоніме, а з восені [[1935]] і да канца [[1939]] году уў польскіх гімназыях у [[Слонім]]е і ў [[Баранавічы|Баранавічах]]. У [[1940]] годзе пакінуў навуку ў дзесяцігодцы і пачаў дапамагаць бацьку на гаспадарцы.
 
У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] працаваў сакратаром і школьным інспэктарам у Слоніме, у беларускай [[Самапомач]]ы, кіраваў мастацкай самадзейнасьцю ў [[Слонім]]е, быў спартовым інструктарам у [[СБМСаюз беларускай моладзі|Саюзе беларускай моладзі]], служыў перакладчыкам пры [[48-мы Беларускі батальён|48-м Беларускім батальёне]], браў удзел у [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|2-м Усебеларускім Кангрэсе]]. Акрамя гэтага сьпяваў у хоры [[Антон Валынчык|Антона Валынчыка]], быў танцорам у танцавальным гуртку, а таксама ўдзельнічаў у драматычным гуртку, які існаваў пры Слонімскім Народным Доме<ref>[http://bielarus.eu/unija/nnode.php?div=les&doc=9-daniliuk БАРЫС ДАНІЛЮК За веру і зямлю]</ref>.
 
У лістападзе [[1943]] году ажаніўся з Марыяй Дземідовіч. У ліпені [[1944]] году разам зь сям’ёю зьехаў на Захад.
 
Да [[1950]] году жыў у [[Француская акупацыйная зона (Нямеччына)|францускай акупацыйнай зоне]] ў [[Нямеччына|Нямеччыне]], вучыўся на інжынэра-будаўніка ва ўніверсітэце ЮНРРА ў [[Мюнхен]]е, быў сябрам [[Беларускае студэнцкае згуртаваньне|Беларускага студэнцкага згуртаваньня]]. Браў удзел у Зьездзе беларускіх студэнтаў, што прайшоў у кастрычніку [[1947]] г.году уў [[Марбург]]у. Сябра рэдакцыйнай калегіі часопісу «[[Крывіцкі Сьветач]]» З [[1948]] году — сябра [[Рада БНР|Рады БНР]] у [[Остэргофэн]]е. Падтрымаў аднаўленьне [[БАПЦБеларуская аўтакефальная праваслаўная царква|Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]] уў чэрвені [[1948]] ггоду.
 
Пасьля пераезду ў [[ЗША]] браў актыўны ўдзел у арганізацыі беларускага царкоўнага і грамадзкага жыцьця ў Амэрыцы.
Радок 15:
Уваходзіў у Раду і Кансісторыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, кіраваў царкоўным хорам у царкве сьв. Кірылы Тураўскага ў [[Нью-Ёрк]]у, зьяўляўся рэдактарам і выдаўцом часопіса «[[Царкоўны Пасланец]]».
 
УПадчас расколе БАПЦрасколу у Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве ў пачатку [[1980]]-х узяў бок прыхільнікаў [[Ізяслаў (Бруцкі)|мітрапаліта Ізяслава]] і быў актыўным прыхільнікам гэтага кірунку ў беларускім грамадзкім жыцьці.
 
Аўтар грунтоўных успамінаў, надрукаваных у №33 «[[Запісы БІНІМБІНіМ|Запісаў БІНІМ]]» [[Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва|Беларускага інстытуту навукі і мастацтва]]<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=48068 Свет эміграцыйнага эпісталярыума] [[Наша Ніва]] 24 снежня 2010 </ref>.
 
Пахаваны ў штаце [[Нью-Джэрзі]] ([[ЗША]]) на беларускіх могілках у [[Іст-Брансўік]]у.
 
== Крыніцы ==
Радок 36 ⟶ 38:
[[Катэгорыя:Памерлі 28 студзеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 2011 годзе]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансўіку]]