Васіль Сідаровіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Радок 1:
{{іншыяІншыя значэньні|тып=прозьвішча|Сідаровіч}}
'''Васіль Лукіч Сідаровіч''' ([[1905]], в. [[Сівіца (Гарадзенская вобласьць)|Сівіца]], [[Ашмянскі павет]], [[Віленская губэрня]], цяпер [[Смаргонскі раён]], [[Гарадзенская вобласьць]] — [[1937]], [[Чалябінск]], [[НКВД]]) — беларускі мастак і графік.
 
== Біяграфія ==
Удзельнік камуністычнага падпольля [[Заходняя Беларусь|Заходняе Беларусі]]. У [[1926]]—[[1927]] скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]], наведваў мастацкую студыю [[Язэп Драздовіч|Язэпа Драздовіча]]. Друкаваўся ў гімназійных пэрыядычных выданьнях «[[Золак]]», «[[Покліч]]», супрацоўнічаў з гумарыстычна-сатырычным часопісам «[[Маланка (часопіс)|Маланка]]». З пачатку [[1930-я|1930-х]] эміграваў, як і іншыя заходне-беларускія мастакі, сябры па студыі М. Васілеўскі, [[Рыгор Семашкевіч]], у [[СССР]]. Вучыўся ў [[Віцебск]]ім мастацкім тэхнікуме. Нейкі час працаваў сцэнографам у тэатры Чалябінску, дзе і быў рэпрэсаваны як эмігрант і выхадзец з заходне-беларускіх земляў.
 
Сэрыі графічных аркушаў Васіля Сідаровіча апублікаваныя ў Вільні ў [[1920-я]] («Хоць гультаём мяне завуць, а з працы ўсе маёй жывуць», «Што Рыгор у сьвеце бачыў», «Беларусь, ты прабуджайся, ашукаць сябе ня дайся», «I на зямлі і пад зямлёй «апякун» усё за табой» і інш.іншыя), адлюстравалі праблемы і рэаліі палітычнага жыцьця Заходняе Беларусі часу знаходжаньня яе пад польскай уладай. Пэйзажы «Ручай», «Вясна», «Стагі за ваколіцай» (захаваліся ў прыватнай калекцыі) сьведчаць аб добрым адчуваньні мастаком асаблівасьцяў беларускага ляндшафту, яго калярыту і настраёвасьці.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-ii/index_21083.html СІДАРОВІЧ Васіль Лукіч]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сідаровіч, Васіль}}