Дамінік Татарка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 41:
Па сканчэньні вайны працаваў дзяржаўным службоўцам, рэдактарам газэтаў (напр. «Праўда»), мастацкім рэдактарам у выдавецтве «Tatran», сцэнарыстам Чэхаславацкай кінастудыі ў [[Браціслава|Браціславе]].
 
Па [[1948]] року далучыўся да будаваньня сацыялістычнага грамадзтва, аднак ужо ў сярэдзіне 50-х пачаў аддаляцца ад камуністычных ідэяў. У 1956 напісаў аповесьць «Дэман згодызгодніцтва» ({{Мова-sk|Démon súhlasu|скарочана}}), аднесенай да гэтак званай літаратуры «расправы са сталінізмам» (апублікаваная ў 1963). У [[1968]]—[[1969]] роках агітаваў за правядзеньне дэмакратычных рэформаў. Выступіў супраць [[Праская вясна|акупацыі Чэхаславаччыны]] савецкімі войскамі і стаў крытыкам таталітарызму.
 
У [[1969]] атрымаў званьне заслужанага дзеяча, аднак пасьля выхаду са складу Камуністычнай партыі ў [[1971]] быў выключаны са Зьвязу славацкіх пісьменьнікаў. Творы ягоныя былі выкінутыя зь бібліятэк, а за ім усталявала сачэньне [[Служба дзяржаўнай бясьпекі Чэхаславаччыны]]. Тым ня меней, Татарка падтрымліваў сувязь з дысыдэнцкім рухам, друкаваўся [[самвыдат]]ам і стаў адным зь нешматлікіх [[Славакі|славакаў]], хто падпісаў [[Хартыя 77|Хартыю 77]].