Хвароба Альцгаймэра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Вонкавыя спасылкі: упс... (артаграфія)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Болезнь_Альцгеймера?oldid=54217185
Радок 11:
 
Хвароба Альцгаймэра належыць да захворваньняў, якія накладваюць самы цяжкі фінансавы груз на грамадзтва ў [[разьвітыя краіны|разьвітых краінах]]<ref>Bonin-Guillaume S, Zekry D, Giacobini E, Gold G, Michel JP (January 2005). «Impact économique de la démence (English: The economical impact of dementia)» (French). Presse Med 34 (1): 35–41.</ref><ref>Meek PD, McKeithan K, Schumock GT (1998). «Economic considerations in Alzheimer's disease». Pharmacotherapy 18 (2 Pt 2): 68–73; discussion 79–82.</ref>.
 
== Характарыстыка ==
=== Пераддэмэнцыя ===
Першыя [[сымптом]]ы часьцяком блытаюць з праявамі [[старэньне|старэньня]] або рэакцыяй на [[стрэс]]<ref name="Waldemar"/>. Найбольш раньнія кагнітыўныя цяжкасьці выяўляюцца ў некаторых людзей пры дэталёвым нэўракагнітыўным тэставаньні за восем гадоў да пастаноўкі [[дыягназ]]у. Гэтыя першапачатковыя сымптомы могуць адбівацца на выкананьні самых складаных паўсядзённых задачаў<ref> Perneczky R, Pohl C, Sorg C, Hartmann J, Komossa K, Alexopoulos P, Wagenpfeil S, Kurz A (2006). «Complex activities of daily living in mild cognitive impairment: conceptual and diagnostic issues». Age Ageing 35 (3): 240–245.</ref>. Найбольш прыкметным зьяўляцца [[засмучэньне памяці]], якое праяўляецца ў цяжкасьці пры спробе ўспомніць нядаўна завучаныя факты й у няздольнасьці засвоіць новую [[інфармацыя|інфармацыю]]<ref>Arnáiz E, Almkvist O (2003). «Neuropsychological features of mild cognitive impairment and preclinical Alzheimer's disease». Acta Neurol. Scand., Suppl. 179: 34–41.</ref><ref>Kazui H, Matsuda A, Hirono N, et al (2005). [http://content.karger.com/produktedb/produkte.asp?typ=fulltext&file=DEM20050195_6331 «Everyday memory impairment of patients with mild cognitive impairment»]. Dement Geriatr Cogn Disord 19 (5–6): 331–337</ref>. Малапрыкметныя праблемы выканаўчых функцыяў, як то засяроджанасьці, плянаваньня, кагнітыўнай гнуткасьці й абстрактнага мысьленьня, або парушэньне сэмантычнай памяці (памяць аб значэньні словаў, аб узаемаадносінах канцэпцыяў), таксама могуць быць сымптомам раньніх стадыяў хваробы Альцгаймэра<ref>Rapp MA, Reischies FM (2005). «Attention and executive control predict Alzheimer disease in late life: results from the Berlin Aging Study (BASE)». American Journal of Geriatric Psychiatry 13 (2): 134–141.</ref><ref>Spaan PE, Raaijmakers JG, Jonker C (2003). «Alzheimer's disease versus normal ageing: a review of the efficiency of clinical and experimental memory measures». Journal of Clinical Experimental Neuropsychology 25 (2): 216–233. </ref>. На гэтай стадыі можа адзначацца [[апатыя]], якая застаецца самым устойлівым нэўрапсыхіятрычным сымптомам на ўсім працягу захворваньня<ref>Craig D, Mirakhur A, Hart DJ, McIlroy SP, Passmore AP (2005). «A cross-sectional study of neuropsychiatric symptoms in 435 patients with Alzheimer's disease». American Journal of Geriatric Psychiatry 13 (6): 460–468. </ref>. Перадклінічную стадыяю называюць, у залежнасьці ад перакладу рознымі аўтарамі тэрміна «mild cognitive impairment» (MCI)<ref>Small BJ, Gagnon E, Robinson B (April 2007). «Early identification of cognitive deficits: preclinical Alzheimer's disease and mild cognitive impairment». Geriatrics 62 (4): 19–23.</ref>, «мяккім кагнітыўным зьніжэньнем» або «умераным кагнітыўным парушэньнем».
 
=== Раньняя дэмэнцыя ===
Прагрэсавальнае зьніжэньне памяці й [[агнозія]] пры хваробе Альцгаймэра рана ці позна вядуць да пацвярджэньня дыягназу. У невялікай колькасьці пацыентаў пры гэтым на першы плян выступаюць не засмучэньні памяці, а [[парушэньне гаворкі|парушэньні гаворкі]], выканаўчых функцыяў, успрыманьня альбо рухальныыя парушэньні ([[апраксія]])<ref name="Förstl">Förstl H, Kurz A (1999). «Clinical features of Alzheimer's disease». European Archives of Psychiatry and Clinical Neuroscience 249 (6): 288–290</ref>. Хвароба па-рознаму адбіваецца на розных аспэктах памяці. Старыя ўспаміны пра ўласнае жыцьцё (эпізадычная памяць), даўно завучаныя факты (сэмантычная памяць), імпліцытная памяць (цьмяная «памяць цела» аб паслядоўнасьці дзеяньняў, напрыклад, пра тое, як выкарыстоўваць сталовыя прыборы) у меншай ступені схільныя разладу ў параўнаньні з новымі фактамі або ўспамінамі<ref> Carlesimo GA, Oscar-Berman M (June 1992). «Memory deficits in Alzheimer's patients: a comprehensive review». Neuropsychol Rev 3 (2): 119–169.</ref>. [[Афазія]] ў асноўным характарызуецца зьмізарненьнем слоўнікавага запасу й зьніжанай бегласьці гаворкі, што ў цэлым аслабляе здольнасьць да словаўнага й пісьмовага выразу думак. На гэтай стадыі хваробы чалавек звычайна здольны адэкватна апэраваць простымі паняткамі пры маўленчых зносінах<ref>Becker JT, Overman AA (2002). «[The semantic memory deficit in Alzheimer's disease]» (Spanish; Castilian). Rev Neurol 35 (8): 777–83.</ref>. Пры маляваньні, апрананьні адзеньня й іншых задачах з выкарыстаньнем тонкай [[маторыка|маторыкі]], чалавек можа здавацца няёмкім з-за пэўных праблемаў з каардынацыяй і плянаваньнем рухаў<ref>Benke T (December 1993). «Two forms of apraxia in Alzheimer's disease». Cortex 29 (4): 715–725.</ref>. З разьвіцьцём хваробы чалавек часьцяком цалкам здольны выконваць многія задачы незалежна, аднак яму можа спатрэбіцца дапамога ці нагляд пры спробе правесьці маніпуляцыі, якія патрабуюць асаблівых кагнітыўных намаганьняў<ref name="Förstl"/>.
 
== Крыніцы ==