Выкапнёвае паліва: розьніца паміж вэрсіямі

дапаўненьне крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Fossil_fuel?oldid=546870208
д (Bot: Migrating 72 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q12748 (translate me))
(дапаўненьне крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Fossil_fuel?oldid=546870208)
[[Файл:Coal.jpg|міні|200пкс|справа|Вугаль, тып выкапнёвага паліва]]
'''Выкапнёвае паліва''', гаручыя карысныя выкапні — [[нафта]], [[вугаль]], [[гаручыя сланцы|гаручы сланец]], [[прыродны газ]] і ягоныя [[Гідрат мэтану|гідраты]], [[торф]] і іншыя гаручыя мінэралы й рэчывы, якія здабываюцца пад зямлёй ці адкрытым мэтадам. Вугаль і торф зьяўляюцца [[паліва]]м, якое ўтвараецца па меры назапашваньня й раскладаньня рэшткаў жывёлаў і расьлінаў. Датычна [[паходжаньне нафты|паходжаньня нафты]] й прыроднага газу ёсьць некалькі супярэчлівых [[гіпотэза|гіпотэзаў]]. Выкапнёвыя тыпы паліва зьяўляюцца [[узнаўляльныя прыродныя рэсурсы|неўзнаўляльным прыродным]] [[рэсурс]]ам, бо яны назапашваліся мільёны гадоў. Здабыча й выкарыстаньне выкапнёвых відаў паліва стварае экалягічныя праблемы. Глябальны рух за стварэньне [[аднаўляльная энэргетыка|аднаўляльнай энэргетыкі]], зьяўляецца, такім чынам, рухам за задавальненьне попыту на [[энэргія|энэргію]].
 
Адміністрацыяй энэргетычнай інфармацыі ЗША было падлічана, што ў [[2007]] годзе першасныя крыніцы энэргіі складаліся з выкарыстаньня [[нафта|нафты]] (36,0%), [[вугаль|вугалю]] (27,4%), [[прыродны газ|прыроднага газу]] (23,0%), склаўшы 86,4% ад агульнай долі спажываньня першаснай крыніцы [[энэргія|энэргіі]] ў сьвеце. Першаснымі крыніцамі энэргіі зь ліку невыкапнёвага паліва ў [[2006]] годзе былі [[гідраэлектрастанцыя|гідраэлектрастанцыі]] (6,3%), [[ядзерная энэргетыка]] (8,5%) і іншыя, як то геатэрмальныя рэсурсы, а таксама выкарыстаньне энэргіі [[Сонца]], [[Прыліўная электрастанцыя|прыліваў]], ветру, [[дровы|дроваў]] і адходаў, на долю якіх прыпаў паказчык у 0,9%.
 
Спальваньне гаручых карысных выкапняў вырабляе каля 21,3 гігатонаў [[Дыяксід вугляроду|двухвокісу вугляроду]] (CO<sub>2</sub>) у год, але лічыцца, што прыродныя працэсы могуць паглынуць толькі каля паловы гэтай колькасьці, такім чынам чыстае павелічэньне складае больш чым на 10 млрд тон атмасфэрнага дыяксіду вугляроду ў год, пры тым, што тона вугляроду у атмасфэры эквівалентна 44/12 або 3,7 тонам вуглякіслага газу<ref>[http://www.eia.doe.gov/oiaf/1605/ggccebro/chapter1.html «US Department of Energy on greenhouse gases»]. eia</ref>. Вуглякіслы газ зьяўляецца адным з [[парніковы газ|парніковых газаў]], што павышае [[радыяцыйнае ўзьдзеяньне]] й спрыяе [[глябальнае пацяпленьне|глябальнаму пацяпленьню]], у выніку чаго сярэдняя тэмпэратура Зямлі ўзрастае, што, на думку пераважнай большасьці навукоўцаў-кліматолягаў выклікае сур’ёзныя пабочныя эфэкты.
 
== Паходжаньне ==
[[Файл:Oil producing countries map.png|міні|320пкс|Паколькі [[нафта]]выя радовішчы знаходзяцца толькі ў пэўных месцах на [[Зямля (плянэта)|Зямлі]], толькі абраная група краінаў зьяўляюцца нафтанезалежнымі ад іншых краінаў, іншыя краіны маюць залежнасьць ад патэнцыялу здабычы нафты ў нафтанезалежных краінах]]
[[Нафта]] і [[прыродны газ]] утвараюцца ў выніку анаэробнага раскладаньня рэшткаў арганізмаў, уключаючы фіта- і [[зааплянктон]]у, якія жылі ў моры ці возеры, якія апынуліся на дне ў вялікіх колькасьцях у бескіслародных умовах мільёны гадоў таму. За геалягічны час, гэтая [[арганічнае рэчыва|арганічныя рэчывы]], зьмешаныя з брудам, атрымалі пахаваньне пад плястамі цяжкага асадку. У выніку высокага ўзроўню цяпла і [[ціск]]у, выкліканага хімічнымі зьменамі, арганічныя рэчывы ператварыліся спачатку ў воскападобны матэрыял, вядомы як [[кераген]], які знаходзіцца ў [[гаручыя сланцы|гаручых сланцах]], а затым, пры большым паказчыку цяпла, у вадкія і газападобныя [[вуглевадарод]]ы ў выніку працэса, вядомага як [[катагенэз]].
 
Існуе шырокі спэктар арганічных або вуглевадародных злучэньняў у любой паліўнай сумесі. Канкрэтныя сумесь вуглевадародаў дае палівам свае характэрныя ўласьцівасьці, як то [[тэмпэратура кіпеньня]], [[тэмпэратура плаўленьня]], [[шчыльнасьць]], [[глейкасьць]] і іншыя. Некаторыя віды паліва, як то [[прыродны газ]], напрыклад, утрымоўваць толькі газападобныя кампанэнты.
 
== Здабыча выкапнёвага паліва ў Беларусі ==
44 714

зьменаў