Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 10 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q656211 (translate me)
афармленьне
Радок 1:
{{Абраны артыкул}}
[[Файл:Miensk-Archikatedralny kaścioł Imia Najśviaciejšaj Panny Maryi-1.jpg|міні|200пкс|[[Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)|Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі]]]]
Сёньня ў Беларусі '''[[каталіцтва]]''' зьяўляецца другой па колькасьці вернікаў канфэсіяй у краіне. У Беларусі існуе 1 рымска-каталіцкая мітраполія, 4 дыяцэзіі, 364 парафіі. [[Сьвятарства]] прадстаўленае 6 біскупамі, 450 сьвятарамі. Агульная колькасьць каталікоў [[лацінскі абрад|лацінскага абраду]] — 1,4 млн<ref name="Data2009">[http://www.catholic.by/2/belarus/dioceses.html Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі: статыстычныя даныя на 1 сакавіка 2009 г.]</ref>, [[бізантыйскі абрад|бізантыйскага]] — каля 3 тыс., што складае 15% насельніцтва краіны.
Радок 10 ⟶ 9:
«[[Крыстнісага]]» (''[[Сагі|Сага]] пра хрышчэньне''), падзеі якое адносяцца да часу каля [[1000]], паведамляе пра падарожжа ў [[Ерусалім]] і [[Канстантынопаль]] [[Торвальд]]а, які абвяшчаў хрысьціянства ў [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]]. На зваротным шляху Торвальд апынуўся ў [[Полацкае княства|Полацкіх землях]], дзе неўзабаве памёр і быў пахаваны (пры [[Царква сьвятога Яна|храме сьвятога Яна]] ў [[Полацак|Полацку]]). У іншай [[Скандынавія|скандынаўскай]] сазе распавядаецца пра тое, што Торвальд заснаваў пры храме манастыр і памёр у ім.
 
[[Файл:Bruno of Querfurt.jpg|rucht|міні|200пкс|Сьмерць сьвятога Бруна Квэрфурцкага]]
На захадзе Беларусі хрысьціянства абвяшчаў [[Бруна Квэрфурцкі]], забіты ў [[1009]] паганцамі «на мяжы Літвы й [[Русь|Русі]]». Амаль адначасова з гэтым каля [[1010]]—[[1013]] у [[Тураў]] прыбыла місія [[калобжэг|калобжэскага]] біскупа [[Рэйнбэрн]]а, запрошанага мясцовым князем [[Сьвятаполк Акаянны|Сьвятаполкам]], жанатым з дачкой [[Сьпіс польскіх манархаў|польскага караля]] [[Баляслаў I Харобры|Баляслава]]. Дыпляматычную падтрымку ў папы [[Рыгор VII|Рыгора VII]] шукаў скінуты ў [[1068]] [[Сьпіс вялікіх князёў кіеўскіх|вялікі князь кіеўскі]] й [[Сьпіс тураўскіх князёў|князь тураўскі]] [[Ізяслаў Яраславіч]], а ягоны сын [[Яраполк Ізяславіч|Яраполк]] [[17 красавіка]] [[1075]] атрымаў ад Рыгора VII [[булябула|булюбулу]] на вялікае княжаньне ў [[Кіеў|Кіеве]] (падзеі [[1075]] адлюстраваныя ў мініятурах [[Трырскі псалтыр|Трырскага псалтыру]]).
 
Узаемнае адасабленьне [[Рым]]скай і [[Канстантынопаль]]скай [[Царква|Царквы]] ў [[11 стагодзьдзе|ХІ]]—[[12 стагодзьдзе|ХІІ стст]]. істотна не адбілася на беларускіх землях. Гэтак, калі ксёндз [[Мэйнард]], які прыбыў з [[Брэмэнская дыяцэзія|Брэмэнскае дыяцэзіі]], у [[1186]] папрасіў дазволу на абвяшчэньне хрысьціянства сярод [[лівы|ліваў]] ў [[Сьпіс полацкіх князёў|полацкага князя]] [[Уладзімер Полацкі|Ўладзімера]], той ня толькі даў дазвол, але й абдорыў Мэйнарда шматлікімі падарункамі.
Радок 48 ⟶ 47:
Рымская курыя не пагадзілася з такім падзелам, лічачы яго незаконным. У [[1875]] Сьвяты Пасад прызнаў Рымска-каталіцкую духоўную калегію, але толькі як установу, што загадвае адміністрацыйна-гаспадарчымі справамі. Яна складалася з 2 сябраў (пад кіраўніцтвам магілёўскага архібіскупа) і 12 засядацеляў. У [[1883]] Папа Рымскі заключыў новае пагадненьне з расейскім урадам і даручыў кіраваньне касьцёламі былое Менскае дыяцэзіі магілёўскаму архібіскупу.
 
Духоўную адукацыю напрыканцы [[18 стагодзьдзе|XVIII]]-1-й палове [[19 стагодзьдзе|XIX стст]]. рымска-каталіцкае сьвятарства Беларусі атрымлівала ў [[Рым]]е, [[Віленская рымска-каталіцкя духоўная акадэмія|Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі]], [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]], сэмінарыях у Вільні, [[Беласток]]у, Магілёве, [[Менск]]у. У 2-й палове ХІХ ст. у Расейскай імпэрыі дзейнічала 1 вышэйшая навучальная ўстанова — Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія (у [[Санкт-Пецярбург]]у) і сярэднія — па адной сэмінарыі ў кожнай дыяцэзіі. Магілёўская архідыяцэзіяльная сэмінарыя знаходзілася таксама ў Санкт-Пецярбургу. У [[1881]] сярод яе выхаванцаў было 48 палякаў, 26 летувісаў, 10 беларусаў, 1 немец. У [[1872]] у Менску ксёндз Ф. Сенчыкоўскі адчыніў вучэльню для касьцёльных арганістых. Традыцыйная дзейнасьць каталіцкага сьвятарства — выхаваньне цывільнае моладзі — паступова выцясьнялася са скасаваньнем у ХІХ ст. езуіцкіх установаў, школаў і калегіюмаў піяраў і дамініканаў. [[10 сьнежня]] [[1892]] на загад імпэратара ўсе вучэльні, што яшчэ засталіся пры касьцёлах, былі перададзеныя Міністэрству народнае асьветы на агульных падставах. Выдавецкая дзейнасьць Каталіцкай Царквы абмяжоўвалася выданьнем казаньняў для абвяшчэньня іх у касьцёлах і г. зв. рубрыцеляў на [[Лацінская мова|лацінскай мове]] (ад [[1860-я|1860-х]] улады рабілі захады, каб зрабіць іх расейскамоўнымі).
 
Пасьля [[1905]] ва ўмовах адноснае лібэралізацыі канфэсійных адносінаў наступіла пэўнае ажыўленьне ў дзейнасьці Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Імкліва пачаў узрастаць беларускі нацыянальны рух, якому спрыяла й частка каталіцкага сьвятарства. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэньня напачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] былі каталікамі.
Радок 96 ⟶ 95:
У рымска-каталіцкіх парафіях краіны працуюць 407 сьвятароў, зь якіх 168 — замежныя грамадзяне (у тым ліку 161 з Польшчы). Адной з праблем РКЦ зьяўляецца значны недахоп кадраў сьвятароў. З 1990 гады працуе Вышэйшая духоўная сэмінарыя Гарадзенскае дыяцэзіі, якой падрыхтавана і выпушчана 168 чалавек. З [[2001]] працуе Пінская духоўная сэмінарыя, якой у 2007—2008 выпушчана 12 сьвятароў. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь таксама накіроўваюцца для навучаньня ў духоўных установах замежных краінаў. Для працы ў парафіях на 2009 запрошана з-за межы на 12 сьвятароў і 4 законьнікі менш, чым у 2008 (у параўнанні з 2007 лік запрошаных паменшыўся на 26 сьвятароў і 15 законьнікаў). Навучэнцы духоўных сэмінарыяў маюць адтэрміноўку ад прызыву на воінскую службу. У адпаведнасьці з Загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у 2008 адтэрміноўка нададзеная 56 навучэнцам і сьвятарам, у 2009 — 44.
 
[[Файл:Budslaufeast.JPG|міні|300px300пкс|Падчас сьвята Найсьвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай у 2008 годзе]]
Рымска-Каталіцкая Царква шырока ажыцьцяўляе выдавецкую дзейнасьць. Сёньня ў Беларусі выдаюцца наступныя каталіцкія пэрыядычныя выданьні: часопісы «[[Наша вера]]» (ад [[1995]]; Менск), «[[Дыялог]]» (ад [[1994]]; [[Баранавічы]]), «[[Ave Maria (часопіс)|Ave Maria]]» (ад [[1994]]; часопіс Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі), «[[Ave Maria. Маленькі рыцар Беззаганнай]]» (Менск), «[[Misericordia]]» (Горадня), газэты «[[Слова Жыцця]]» (Горадня), «[[Odkupiciel]]» (Горадня), «[[Каталіцкія навіны]]» (ад [[1995]]; Менск-Магілёў), «[[Голас Душы (газэта)|Голас Душы]]» (Менск), «[[Любите друг друга]]» (Менск). Функцыянуе каталіцкае выдавецтва «[[Pro Christo]]», якое выпускае рэлігійную літаратуру на беларускай мове. [[Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё|Беларускае радыё]] па нядзелях трансьлюе імшы на беларускай мове з архікатэдральнага касьцёлу імя Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Менску, рэспубліканскае тэлебачаньне паказвае сьвяточныя калядныя і велікодныя богаслужэньні з касьцёлаў краіны, у шэрагу выпадкаў забясьпечваецца ўключэньне прамой трансьляцыі фрагмэнтаў сьвяточных богаслужэньняў з Ватыкану. Рымска-Каталіцкая Царква ў Беларусі прыняла ўдзел у правядзеньні [[1 сакавіка]] 2008 прысьвечанага VI Эўрапейскаму Дню студэнта тэлемосту моладзі з 14 краінаў сьвету з удзелам Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI.
 
Радок 112 ⟶ 111:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
{{Літаратура/Каталіцкая энцыкляпэдыя|[[Алесь Жлутка]]}}, дапоўнена.
* <!--[[Ігар Ганчарук]], [[Валянціна Грыгор'ева]], [[Алена Філатава]], [[Эдмунд Ярмусік]] // {{Літаратура/ЭГБ}} Недакладна. -->
* Abraham W. Powstanie organizacji Kościoła łacinskiego na Rusi. Lwów, 1904. T. 1.
* Stankiewič A. Rodnaja mowa u światyniach. Wilnia, 1929.
Радок 149 ⟶ 147:
* [http://katedra.by Рыма-каталіцкая парафія менскага архікатэдральнага касьцёла]
* [http://www.belarus21.by/ru/main_menu/religion/relig_org/new_url_828386054 О Римско-католической церкви в Республике Беларусь]
 
{{Дыяцэзіі Беларусі}}
 
{{Абраны артыкул}}
 
[[Катэгорыя:Каталіцкая царква на Беларусі]]