Кітабы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
афармленьне
Радок 1:
[[Файл:Кітаб19.gif|thumbміні|Старонка кітабу ХІХ ст.]]
'''Кіта́бы''' (ад ар. {{мова-ar|kitab|скарочана}} — '«кніга'») — [[Кніга|кнігі]], напісаныя на [[беларуская мова|беларускай мове]] [[беларускі арабскі альфабэт|арабскім пісьмом]]. Кітабы ствараліся з XVI ст. [[Ліпкі (этнаграфічная група)|татарамі]], што пасяліліся на Беларусі і ў Літве ў XIV—XV ст. і паступова забылі сваю родную мову.
 
Мяркуецца <ref>А. К. Антановіч ды інш.</ref>{{няма крыніцы}}мяркуе, што кітабы пачалі стварацца не пазьней за ХVІ ст., але самыя старажытныя зь вядомых грамадзкасьці датуюцца сярэдзінаю ХVІІ ст.
Кітабы ствараліся з XVI ст. [[Ліпкі (этнаграфічная група)|татарамі]], што пасяліліся на Беларусі і ў Літве ў XIV—XV ст. і паступова забылі сваю родную мову.
 
Мяркуецца <ref>А. К. Антановіч ды інш.</ref>{{няма крыніцы}}, што кітабы пачалі стварацца не пазьней за ХVІ ст., але самыя старажытныя зь вядомых грамадзкасьці датуюцца сярэдзінаю ХVІІ ст.
 
== Зьмест і форма ==
 
Зьмест кітабаў — тэксты, якія тлумачаць [[Каран]], апісаньні мусульманскіх рытуалаў і асноўных мусульманскіх абавязкаў, цытаты з Карану і выказваньні прарока [[Мухамад]]а (хадысы), усходнія казкі, прыгодніцкія аповесьці. Часта сустракаюцца рэлігійныя легенды й апавяданьні, напр., пра сьмерць Мар’ямы — маці [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]], усходняя легенда Мірадж — апавяданьне пра начную вандроўку прарока Мухамада ў Ерусалім і потым да Боскага трону, маральна-этычныя павучаньні для моладзі (пра шанаваньне бацькоў, гасьцей, бедных, сірот, суседзяў ды інш.), варажба па літарах Карану, разгадка сноў. Апроч кітабаў вылучаюць напісаныя арабскім пісьмом тафсіры, таджвіды, хамаілы. Кітабы напісаныя і чытаюцца справа налева, тэкст пачынаецца там, дзе ў славянскіх кнігах заканчваецца. У бібліятэках [[Вільня|Вільні]] і [[Менск]]у захоўваюцца кітабы аб’ёмам ад 70 да 1000 старонак. Радок у такіх манускрыптах суцэльны, няма падзелу на словы, адсутнічаюць знакі прыпынку і напісаньні зь вялікай літары. Новы твор (разьдзел) пачынаецца словам «баб» (разьдзел, пачатак новага зьместу) ці «хікает» (аповесьць, апавяданьне). Іншы раз гэтых слоў няма, тады на палях выпісваюцца першапачатковыя словы (першы сказ) разьдзела.
 
Радок 13 ⟶ 10:
 
== Мова кітабаў ==
 
Кітабы — шматмоўныя рукапісы, але дамінуе ў іх тагачасная [[беларуская мова|беларуская народна-дыялектная мова]]. Некаторае павелічэньне ў кітабах ХІХ ст. тэкстаў, якія адчулі ўплыў [[польская мова|польскай]] [[Крэсы|крэсавай]] мовы, вырашальнага значэньня на агульную ацэнку не аказвае. Мова кітабаў адрозьніваецца ад [[старабеларуская мова|мовы старажытных беларускіх пісьмовых помнікаў]], яна блізкая да беларускай народнай мовы.
 
Спалучэньне (і нават перакрыжаваньне) ўсходніх (арабскіх, цюрскіх) і славянскіх (беларускіх) моўных традыцыяў у манускрыптах назіраецца дастаткова часта. Напрыклад, у Кітабе А. Хасяневіча (1832) у сказе з апавяданьня пра Мар’яму: «аднаго дня Іса прарок / '''йего мілосьць''' / '''ласка божэйе над нім''' / да маткі свайей мувіл» выкарыстоўваецца традыцыйная ўсходняя ўстаўка-парантэза, яна не характэрная славянскім тэкстам. У гэтым жа тэксьце ў сказе: «рэкла (Марйама): '''І''' / '''сыну мой Іса''' / астаньсе здароў / а йа ўжо адыйду» выкарыстоўваецца цюрскі выклічнік «і» побач зь беларускай [[клічны склон|клічнай]] формай «сыну». Усё гэта разам фармуе адметную стылістыку тэксту.
 
Філялягічная праца перакладчыка(ў) і капіістаў мела сьвядомы характар, што знаходзіла адлюстраваньне ў імкненьні пісаць аднастайна. З гэтай прычыны можна казаць пра існаваньне ў кітабах літаратурна-пісьмовых нормаў. Яны ў сваю чаргу фармаваліся пад уплывам некалькіх фактараў: ранейшых копіяў (і з гэтай прычыны адлюстроўвалі нормы беларускай мовы ранейшых эпохаў), кірылічных літаратурных (асабліва рэлігійных) крыніцаў і жывых народных гаворак. Гэта таксама надавала кітабам своеасаблівы калярыт.
 
== Вывучэньне ==
Навуковае вывучэньне кітабаў пачалося ў XIX ст. Трансьлітараваныя ўрыўкі з кітабу надрукаваў А. Мухлінскі ў працы «Дасьледаваньне пра паходжаньне і стан літоўскіх татараў» (СПб., 1857). У пач. XX ст. пра кітабы пісалі [[Яўхім Карскі]], І. Крачкоўскі, [[Іван Луцкевіч]], Я. Станкевіч ды іншіншыя. Найбольш грунтоўна іх дасьледаваў [[Антон Антановіч]]. У кнізе «Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-артаграфічная сыстэма» (Вільня, 1968) ён разгледзеў 24 арыгінальныя тэксты, сярод іх 8 кітабаў.
 
Навуковае вывучэньне кітабаў пачалося ў XIX ст. Трансьлітараваныя ўрыўкі з кітабу надрукаваў А. Мухлінскі ў працы «Дасьледаваньне пра паходжаньне і стан літоўскіх татараў» (СПб., 1857). У пач. XX ст. пра кітабы пісалі [[Яўхім Карскі]], І. Крачкоўскі, [[Іван Луцкевіч]], Я.Станкевіч ды інш. Найбольш грунтоўна іх дасьледаваў [[Антон Антановіч]]. У кнізе «Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-артаграфічная сыстэма» (Вільня, 1968) ён разгледзеў 24 арыгінальныя тэксты, сярод іх 8 кітабаў.
 
У цяперашні час варта казаць пра дасьледаваньне ў цэлым арабскаальфабэтнай літаратуры, у тым ліку кітабаў, створаных беларускімі (літоўскімі) татарамі. Нават сфармаваўся асобны кірунак пад назвай «кітабістыка». Вывучэньню кітабаў (і, шырэй, арабскаальфабэтнай літаратуры) прысьвечаныя працы беларускіх, літоўскіх, польскіх, швайцарскіх, брытанскіх ды інш. дасьледчыкаў ([[Віктар Іванавіч Несцяровіч|В. Несьцяровіч]], Ч. Лапіч, В. Чэкман, Г. Александровіч-Мішкінене, П. Сутэр, М. Тарэлка ды інш.).
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 43 ⟶ 35:
* Несцяровіч, В. І. Старажытныя рукапісы беларускіх татар : Графіка. Транслітарацыя. Агульная характарыстыка мовы. Фразеалогія / В. І. Несцяровіч. — Віцебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2003.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://csl.bas-net.by/mediaplayer/december2011/Tatar.swf Рукапісы татараў Беларусі канца XVII-пачатку XX ст. Віртуальная выстава на сайце Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі ]
* [http://www.knizhkult.narod.ru/Titivetc.htm Титовец Е. И. На стыке двух культур: рукописные книги белорусских татар]
* [http://ng.by/ru/issues?art_id=22584 Аб чым маўчаць кітабы?]
Радок 52 ⟶ 44:
[[Катэгорыя:Беларускія татары]]
[[Катэгорыя:Кнігі]]
 
[[ru:Китабы (татарско-белорусские)]]