Розьніца паміж вэрсіямі «Першабытнае грамадзтва»

афармленьне
(дапаўненьне крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Першабытнае_грамадства?oldid=1517779)
(афармленьне)
[[Файл:Lascaux2.jpg|міні|270пкс|[[Наскальны жывапіс]] у пячоры [[Пячоры Ляско|Ляско]], [[Францыя]], прыкладна 14 тысяч гадоў да н. э., [[верхні палеаліт]]]]
'''Першабытнае грамадзтва''' — умоўная назва пэрыяду ў гісторыі [[чалавецтва]] ад зьяўленьня [[чалавек]]а да зьяўленьня першых [[Клясавае грамадзтва|клясавых грамадзтваў]] або паводле іншага вызначэньня да зьяўленьня пісьмовай гісторыі, то бок да зьяўленьня [[пісьменства]]. Часавыя межы пэрыяду вызначаюцца прыблізна ад 2,5 млн гадоў таму да 8-58—5 тысяч гадоў таму, але й у наш час існуюць [[першабытная пэрыфэрыя клясавых грамадзтваў|пэрыфэрыйныя грамадзтвы]], якія жывуць [[першабытнаабшчынны лад|першабытнаабшчынным ладам]]. Тэрмін «дагістарычны» ўвайшоў ва ўжываньне ў [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]]. У шырокім сэнсе слова «дагістарычны» дастасавальны да любога пэрыяду да вынаходзтва пісьменства, пачынаючы з моманту ўзьнікненьня [[Сусьвет]]у, але ў вузкім — толькі да дагістарычнаму мінулагу чалавека. Паколькі, па вызначэньні, аб дадзеным пэрыядзе няма пісьмовых крыніцаў, пакінутых ягонымі сучасьнікамі, інфармацыю пра яго атрымліваюць, абапіраючыся на дадзеныязьвесткі такіх [[навука]]ў, як то [[археалёгія]], [[этналёгія]], [[палеанталёгія]], [[біялёгія]], [[геалёгія]], [[антрапалёгія]], [[археаастраномія]], [[паліналёгія]].
 
Паколькі [[пісьменнасьць]] зьявілася ў розных народаў у розны час, да шматлікіх культураў тэрмін «дагістарычны» альбо не ўжываецца, альбо ягоны сэнс і часавыя межы не супадаюць з чалавецтвам у цэлым. У прыватнасьці, пэрыядызацыя [[Дакалюмбава Амэрыка|дакалюмбавай Амэрыкі]] не супадае па этапах з [[Эўразія]]й і [[Афрыка]]й. У якасьці крыніцаў аб дагістарычных часах культураў, да апошняга часу пазбаўленых пісьменства, могуць быць вусныя [[паданьне|паданьні]], якія перадаваліся з пакаленьня ў пакаленьне.
== Мастацтва ==
{{Асноўны артыкул|Першабытнае мастацтва}}
[[FileФайл:Techo de Altamira (replica)-Museo Arqueológico Nacional.jpg|міні|220пкс|зьлева|Наскальныя малюнкі ў пячоры [[Альтаміра]], [[Гішпанія]]]]
Пачатковыя імпульсы выяўленчай дзейнасьці вядомы ў [[нэандэртальцы|нэандэртальцаў]], фармаваньне першабытнага мастацтва адносіцца да позьняга [[палеаліт]]у й зьяўленьня сучаснага [[чалавек]]а 40—30 тысяч гадоў таму назад.
 
Самыя раньнія творы, выкананыя першабытным чалавекам, — наскальныя малюнкі, скульптуры з косткі й дрэва, побытавыя прадметы, упрыгожаныя арнамэнтам. Старажытныя людзі ня толькі стваралі патрэбныя ім рэчы, але й ўпрыгожвалі іх, выконваючы выявы, што апавядалі аб рэчаіснасьці, падзеях з жыцьця. Прычынай узьнікненьня мастацтва зьяўляецца разьвіцьцё [[грамадзтва]] й ягонай асновы — [[працадзейнасьць чалавека|працы]]. Менавіта яна сфармавала [[пачуцьцё|пачуцьці]], прымушала асобу бачыць якасную разнастайнасьць і багацьце сьвету, выхоўвала такія паняткі, як то мэтазгоднасьць, адпаведнасьць формы прадмета ягонаму прызначэньню. Працэс працы ўплываў на ўяўленьні чалавека аб [[сымэтрыя|сымэтрыі]], меры й ўпарадкаванасьці, [[прыгажосьць|прыгажосьці]], [[гармонія|гармоніі]]. Вялікую ролю ў разьвіцьці мастацтва адыгрывалі сьвядомасная мэтанакіраваная дзейнасьць асобы, наяўнасьць папярэдняй задумы, якую трэба было ажыцьцяўляць. Мастацкая творчасьць чалавека была зьвязана зь ягонымі ўяўленьнямі, верай у магчымасьць зьмяніць [[рэчаіснасьць]], напрыклад пры дапамозе магічных танцаў, якія імітавалі сцэны паляваньня, ці выяваў жывёл («забіўшы» іх, можна было спадзявацца на посьпехі ў сапраўдным паляваньні).
 
У жыцьці першабытнага чалавека праца, мастацтва, культавыя ўяўленьні, пачаткі навуковых ведаў не былі адасобленымі. Яны існавалі ў жыцьці й сьвядомасці зьлітна, сынкрэтычна. Чалавек не вылучаў сябе з прыроды, а ўспрымаў уласную асобу як частку ейных працэсаў і зьяваў. Першапачаткова мастацтва не было аформлена ў асобны від дзейнасьці й было зьвязана з працоўным працэсам, паляўнічай (пазьней і аграрнай) [[магія]]й, выяўляла асноўныя жыцьцёвыя інтарэсы й сьветаўяўленьне першабытнага чалавека, адухоўленьне сілаў прыроды ([[анімізм]]), культ жывёл — прабацькоў роду ([[татэмізм]]) і іншае. Сярод матываў першабытнага мастацтва пашыраны гравюраваныя, рэльефныя й жывапісныя выявы ([[наскальнае мастацтва]]) жывёлаў — аб’ектаў паляваньня, схематычныя фігуры чалавека. Характэрныя абагульнена-выразныя скульптурныя фігуркі жывёлаў і іхныя гравюраваныя выявы на костках і камені, просты геамэтрычны арнамэнт на посудзе й прыладах працы, [[пятрогліфы]].
159 567

зьменаў