Дэзоксырыбануклійная кісьля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Дезоксирибонуклеїнова_кислота?oldid=11918915
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 4:
У вузах [[эўкарыёты|эукарыётаў]], як то [[жывёлы|жывёлаў]], [[расьліны|расьлінаў]] або [[грыбы|грыбоў]], ДНК знаходзіцца ў [[ядро вузы|ядры вузы]] ў складзе [[храмасома|храмасомаў]], а таксама ў некаторых вузавых [[арганэла|арганэлах]], як то [[мітахондрыя]]х і [[плястыда]]х. У вузах [[пракарыёты|пракарыётаў]], як то [[бактэрыі|бактэрыяў]] і [[археі|археяў]], колцавая або лінейная малекула ДНК, гэтак званы [[нуклеоід]], знаходзіцца ў [[цытаплязма|цытаплязьме]] і прымацаваны знутры да [[вузавая мэмбрана|вузавай мэмбраны]]. У іх і ў ніжэйшых эукарыётаў, як то [[дрожджы|дрожджаў]], сустракаюцца таксама невялікія аўтаномныя колцавыя малекулы ДНК, званыя [[плязьміда|плязьмідамі]]. Акрамя таго, адно- або двухланцуговыя малекулы ДНК могуць утвараць [[геном]] ДНК-[[вірус]]аў.
 
З хімічнага пункту гледжаньня, ДНК зьяўляецца доўгай [[палімер]]най малекулай, якая складаецца з паўтаральных блокаў — [[нуклеатыд]]аў. Кожны нуклеатыд складаецца з [[азотавыя асновы|азотавых асноваў]], цукру ([[дэзоксірыбозадэзоксырыбоза|дэзоксірыбозыдэзоксырыбозы]]) і [[фасфаты|фасфатнай групы]] (або [[Жыцьцё на аснове мыш'яку|гамалягічнай арсэнойднай]]). Сувязі паміж нуклеатыдамі ў ланцугі ўтвараюцца за кошт дэзоксірыбозыдэзоксырыбозы і фасфатнай групы. У пераважнай большасьці выпадкаў (акрамя некаторых вірусаў, якія зьмяшчаюць адналанцуговую ДНК) макрамалекула ДНК складаецца з двух ланцугоў, арыентаваных азотавымі асновамі адзін да аднаго. Гэтая двухланцуговая малекула ўтварае сьпіраль. У цэлым структура малекулы ДНК атрымала назву «падвоенай сьпіралі».
 
У ДНК сустракаецца чатыры віды азотавых асноваў ([[адэнін]], [[гуанін]], [[тымін]] і [[цытазін]]), аднак выключэньне складаюць выпадкі пазьнейшых мадыфікацыяў нуклеатыдаў, як то [[мэтылаваньне ДНК|мэтылаваньня]]). Азотавыя асновы адной з ланцугоў злучаныя з азотавымі асновамі іншага ланцуга [[вадародная сувязь|вадароднымі сувязямі]] згодна з [[камплемэнтарнасьць|прынцыпам камплемэнтарнасьці]], то бок адэнін злучаецца толькі з тымінам, гуанін — толькі з цытазінам. Пасьлядоўнасьць нуклеатыдаў дазваляе «кадаваць» інфармацыю аб розных тыпах РНК, найбольш важнымі зь якіх зьяўляюцца інфармацыйныя, або матрычныя ([[мРНК]]), рыбасамальныя ([[рРНК]]) і транспартныя ([[тРНК]]). Усе гэтыя тыпы РНК сынтэзуюцца на матрыцы ДНК (гэта значыць, за кошт капіяваньня пасьлядоўнасьці ДНК у пасьлядоўнасьць макрамалекулы, якая сынтэзуецца) у працэсе [[транскрыпцыя (біялёгія)|транскрыпцыі]] і ўдзельнічаюць у [[біясынтэз бялкоў|біясынтэзе бялкоў]], то бок працэсах [[сплайсінг]]у і [[трансьляцыя (біялёгія)|трансьляцыі]]). Акрамя кадаваньня пасьлядоўнасьцяў, ДНК вузы ўтрымлівае пасьлядоўнасьці, якія выконваюць рэгулятарныя і структурныя функцыі. Участкі кадавальнай пасьлядоўнасьці разам з [[рэгулятарныя пасьлядоўнасьці|рэгулятарнымі вучасткамі]] называюцца [[ген|генамі]].