Чатырохгадовы Сойм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 11 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q883433 (translate me)
Радок 6:
Пасьля [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу]] ў [[1772]] годзе [[Рэч Паспалітая]] знаходзілася пад моцным ціскам суседніх манархій, у першую чаргу [[Расея|Расеі]].
 
Краіне забаранялася мець войска больш за 30.000, заключаць саюзы ці весьці войны без дазволу [[Кацярына ІІ (расейская імпэратарка)|Кацярыны ІІ]]. Палітычную сфэру рэгулявалі «Кардынальныя правы» — дакумэнт, які абвяшчаў непарушнымі шляхецкую вольніцу, «[[Liberum veto|ліберум вета]]», бязцэнзавы ўдзел [[Шляхта|шляхты]] ў сойміках. Кіравала ў краіне [[Пастаянная Рада]] — [[савет міністраў]], дзе найвялікшы ўплыў меў расейскі пасол.
 
У [[1787]] [[Расея]] разьвязала чарговую вайну з [[Турцыя]]й. У гэтым жа годзе пачалася і расейска-швэдзкая вайна. З гэтай прычыны Кацярына ІІ дазволіла [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Аўгусту]] правесьці ў [[Варшава|Варшаве]] сканфэдэраваны [[Сойм]] і прыняць на ім рашэньне аб павелічэньні войска.