Кітабы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 18:
Спалучэньне (і нават перакрыжаваньне) ўсходніх (арабскіх, цюрскіх) і славянскіх (беларускіх) моўных традыцыяў у манускрыптах назіраецца дастаткова часта. Напрыклад, у Кітабе А.Хасяневіча (1832) у сказе з апавяданьня пра Мар’яму: «аднаго дня Іса прарок / '''йего мілосьць''' / '''ласка божэйе над нім''' / да маткі свайей мувіл» выкарыстоўваецца традыцыйная ўсходняя ўстаўка-парантэза, яна не характэрная славянскім тэкстам. У гэтым жа тэксьце ў сказе: «рэкла (Марйама): '''І''' / '''сыну мой Іса''' / астаньсе здароў / а йа ўжо адыйду» выкарыстоўваецца цюрскі выклічнік «і» побач зь беларускай [[клічны склон|клічнай]] формай «сыну». Усё гэта разам фармуе адметную стылістыку тэксту.
 
Філялягічная праца перакладчыка(ў) і капіістаў мела свядомысьвядомы характар, што знаходзіла адлюстраваньне ў імкненьні пісаць аднастайна. З гэтай прычыны можна казаць пра існаваньне ў кітабах літаратурна-пісьмовых нормаў. Яны ў сваю чаргу фармаваліся пад уплывам некалькіх фактараў: ранейшых копіяў (і з гэтай прычыны адлюстроўвалі нормы беларускай мовы ранейшых эпохаў), кірылічных літаратурных (асабліва рэлігійных) крыніцаў і жывых народных гаворак. Гэта таксама надавала кітабам своеасаблівы калярыт.
 
== Вывучэньне ==
 
Навуковае вывучэнневывучэньне кітабаў пачалося ў XIX ст. ТранслітараваныяТрансьлітараваныя ўрыўкі з кітабу надрукаваў А. Мухлінскі ў працы «Дасьледаваньне пра паходжаньне і стан літоўскіх татараў» (СПб., 1857). У пач. XX ст. пра кітабы пісалі [[Яўхім Карскі]], І. Крачкоўскі, [[Іван Луцкевіч]], Я.Станкевіч ды інш. Найбольш грунтоўна іх даследаваўдасьледаваў [[Антон Антановіч]]. У кнізе «Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-артаграфічная сыстэма» (Вільня, 1968) ён разгледзеў 24 арыгінальныя тэксты, сярод іх 8 кітабаў.
 
У цяперашні час варта казаць пра дасьледаваньне ў цэлым арабскаальфабэтнай літаратуры, у тым ліку кітабаў, створаных беларускімі (літоўскімі) татарамі. Нават сфармаваўся асобны кірунак пад назвай «кітабістыка». Вывучэньню кітабаў (і, шырэй, арабскаальфабэтнай літаратуры) прысьвечаныя працы беларускіх, літоўскіх, польскіх, швайцарскіх, брытанскіх ды інш. дасьледчыкаў ([[Віктар Іванавіч Несцяровіч|В. НесцяровічНесьцяровіч]], Ч. Лапіч, В. Чэкман, Г. Александровіч-Мішкінене, П. Сутэр, М. Тарэлка ды інш.).
 
== Крыніцы ==