Прусія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д паправіў ref
д паправіў ref
Радок 174:
Гэты працэс завяршыўся з прыняцьцем [[Кантрольная рада|саюзнай Кантрольнай радаю ў Нямеччыне]] 25 лютага 1947 гады Закона «Пра ліквідацыю Прускай дзяржавы». 1 сакавіка 1947 году Кантрольнай радаю афіцыйна заяўлена пра тое, што Пруская дзяржава «зьяўлялася крыніцаю мілітарызму і рэакцыі ў Нямеччыне», і таму яно больш не існуе.
 
Усходняя Прусія была падзелена паміж [[СССР|Савецкім Саюзам]] і [[Польшча]]ю. У склад Савецкага Саюзу разам са сталіцаю [[Кёнігзбэрг]]ам (які быў пераназваны ў [[Калінінград]]) увайшла адна траціна Ўсходняе Прусіі, на тэрыторыі якое была створана [[Калінінградская вобласьць]]. Невялікая частка, якая ўключала частка [[Куршская каса|Куршскае касы]] і горад [[Кляйпэда]] (Кляйпэдскі край), была перададзена [[Летува|Летувіскай ССР]]. Таксама да Польшчы адышлі [[Ніжняя Сілезія]], вялікая частка [[Памэранія|Памэраніі]] і іншыя тэрыторыі да ўсходу ад [[Мяжа па Одры — Найсэ|лініі Одар-Нэйсэ]].
 
Астатнія тэрыторыі ліквідаванай Прускай дзяржавы ўвайшлі ў склад іншых фэдэральных земляў Нямеччыны, такіх як [[Брандэнбург]], [[Гэсэн]], [[Ніжняя Саксонія]], [[Райнлянд-Пфальц]], [[Паўночны Райн-Вэстфалія]], [[Саксонія-Ангальт]], [[Турынгія]], [[Шлезьвіг-Гальштайн]], [[Мэкленбург-Пярэдняя Памеранія]], [[Бадэн-Вюртэмбэрг]], [[Заарлянд]]. У 1990 годзе самастойнаю зямлёю Нямеччыны стала былая сталіца Прусіі — [[Бэрлін]].