Інфрачырвонае выпраменьваньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 83 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11388 (translate me)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Infrared?oldid=543616668
Радок 1:
[[Файл:Ir girl.png|thumb|Здымак двух людзей у [[несапраўдны колер|несапраўдных колерах]], якія выяўляюць сярэднехвалевае інфрачырвонае («цеплавое») сьвятло.]]
'''Інфрачырвонае выпраменьваньне''' — [[электрамагнітнае выпраменьваньне]] са спэктральным дыяпазонам паміж чырвоным канцом бачнага сьвятла (з [[даўжыня хвалі|даўжынёй хвалі]] λ = 0,74 мкм) і [[мікрахвалевае выпраменьваньне|мікрахвалевым выпраменьваньнем]] (λ ~ 1—2 мм). Інфрачырвонае выпраменьваньне вынайшаў у 1800 г. ангельскі навуковец [[Ўільям Гэршэль]].
 
Інфрачырвонае выпраменьваньне вынайшаў у 1800 г. ангельскі навуковец [[Ўільям Гэршэль]].
 
У наш час увесь дыяпазон інфрачырвонага выпраменьваньня падзяляюць на тры складнікі:
Радок 8 ⟶ 7:
* даўгахвалевы абсяг: λ = 50—2000 мкм;
 
Апошнім часам даўгахвалевую ўскраіну гэтага дыяпазону выдзяляюць у асобны, незалежны дыяпазон электрамагнітных хваляў — тэрагерцавае[[тэрагэрцавае выпраменьваньне]] (сублімілімэтравае выпраменьваньне).
 
Інфрачырвонае выпраменьваньне таксама называюць «цеплавым» выпраменьваньнем, бо інфрачырвонае выпраменьваньне ад нацепленых прадметаў успрымаецца скурай чалавека як адчуваньне цяпла. Пры гэтым даўжыні хваляў, якія выпраменьваюцца целам, залежаць ад тэмпэратуры нацяпленьня: чым вышэйшая тэмпэратура, тым карацейшая даўжыня хвалі і вышэйшая інтэнсіўнасьць выпраменьваньня. Спэктар выпраменьваньня абсалютна чорнага цела пры адносна невысокіх (да некалькі тысячаў Кельвінаў) тэмпэратурах ляжыць у асноўным менавіта ў гэтым дыяпазоне. Інфрачырвонае выпраменьваньне выпускаюць узбуджаныя атамы ці іёны.
 
== Цяпло ==
{{Асноўны артыкул|Цеплавое выпраменьваньне}}
Інфрачырвонае выпраменьваньне часта называюць «цеплавым выпраменьваньнем», але насамрэч гэта сьвятло і электрамагнітнае выпраменьваньне любой частасьці награвае рэчы, якія паглынаюць гэтае выпраменьваньне. На інфрачырвонае выпраменьваньне ад [[Сонца]] выпадае толькі 49%<ref>{{артыкул|url=http://www.azsolarcenter.com/design/documents/passive.DOC|загаловак=Introduction to Solar Energy|выданьне=Passive Solar Heating & Cooling Manual|выдавецтва=Rodale Press, Inc|год=1980}}</ref> цяпла, якое атрымлівае Зямля — астатняе цяпло атрымліваецца ад сьвятла, якое паглынаецца і зноў выпрамяняецца з большымі даўжынямі хвалі. Лазэры, якія выпрамяняюць бачнае сьвятло або [[ультрафіялет]], могуць абпаліць паперу, а вельмі расьпечаныя рэчы могуць выпрамяняць бачнае сьвятло. Рэчы, што маюць пакаёвую тэмпэратуру, выпрамяняюць звычайна ў дыяпазоне 8-25 нм.
 
[[Цеплата]] — энэргія, якую набывае ці губляе цела пры [[цеплаперадача|цеплаперадачы]]. У адрозьненьні ад цяпла, пераданага сродкамі [[цеплаправоднасьць|цеплаправоднасьці]] або [[канвэкцыя|канвэкцыі]], выпраменьваньне можа перадавацца ў [[вакуўм]]е.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==