Сапегі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 11 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q700746 (translate me)
Base (гутаркі | унёсак)
Радок 44:
Да 2-й паловы 16 ст. Сапегі не вылучаліся сярод іншай шляхты ні высокімі пасадамі, ні асаблівым багацьцем. Але прадстаўнікі абедзьвюх галін (асабліва старэйшай — чарэйскай) пашыралі свае ўладаньні. Іван Багданавіч і яго сын Іван праз шлюбы і выслугі набылі Палону, Лемніцу і Астроўну ў [[Віцебскае ваяводзтва|Віцебскім ваяводзтве]], вялікую частку спадчыны князёў Друцкіх (Талачын і Старасельле каля Друцку, Горы і Горкі за Дняпром, Дзярэчыя Лукі на Віцебшчыне каля сучаснага Суража і інш.), Ляйпунікі ў Літве. Януш Багданавіч праз шлюб з княжной Крошынскай атрымаў Лунна на Гарадзеншчыне. Прадстаўнік малодшай — коданскай галіны [[Павал Сапега (памёр у 1579)|Павал Сапега]], у далейшым ваявода новагародзкі, дзякуючы шлюбу з князёўнай з Гальшанскіх, набыў частку Гальшан, а таксама Станькава і Жыцін у [[Менскае ваяводзтва|Менскім ваяводзтве]]. Праўда, пасьля сьмерці яго брата Міхала Іказьненскі замак і іншыя браслаўскія ўладаньні Сапегаў часова адыйшлі да нашчадкаў з жаночай лініі.
 
[[Файл:Sapieha Castle in VysokаjeVysokaje, N. Orda.jpg|міні|Замак Сапегаў у [[Высокае|Высокім]]]]
 
Узвышэньне роду зьвязваецца зь дзейнасьцю [[Леў Сапега|Льва Сапегі]], які на працягу свайго жыцьця займаў ледзь не ўсе найважнейшыя пасады ў дзяржаве — быў падканцлерам, канцлерам, вялікім гетманам, ваяводам віленскім. Спачатку перайшоўшы з праваслаўя ў кальвінізм, Леў Сапега пазьней прыняў каталіцтва, адным з прыхільнікаў караля Жыгімонта Вазы, пры якім асабліва ўзмацнілася Контррэфармацыя. Багацьці яго няўхільна пашыраліся; да бацькоўскай і мацярынскай спадчыны Леў далучыў [[Ласосін]], [[Ружаны|Ружану]] і [[Зэльва|Зэльву]] на Слонімшчыне, [[Асьвея|Асьвею]] і [[Бешанковічы]] на Полаччыне, [[Бялынічы]], [[Цяцерын]] і [[Круглае]] ў [[Аршанскі павет|Аршанскім павеце]], частку ўладаньняў князёў Лукомскіх, [[Дзятлава|Дзятлава (Зьдзецел)]] на Новагародчыне, [[Чарнобыль]] на Кіеўшыне і шмат больш дробных уладаньняў. Ён жа выкупіў [[Іказьнь (вёска)|Іказьнь]] і Друю ў нашчадкаў коданскай галіны роду Сапегаў. У валоданьні Льва Сапегі знаходзіліся і вялізныя дзяржаўныя маёнткі (староствы): [[Слонім]], [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]], [[Магілёў]], [[Куранец]], [[Маркава]], [[Мядзел]] і інш. У выніку шлюбу яго сына Яна Станіслава з дачкой і спадчыньніцай Яна Караля Хадкевіча род Сапегаў прыдбаў маёнткі [[Быхаў]], [[Ляхавічы]], [[Цімкавічы]], [[Любашанскае староства]] і шмат іншых уладаньняў. Багацьці Льва Сапегі дазвалялі яму нават фінансаваць вайну са Швэцыяй за Інфлянты. Ён жа быў і адным з натхняльнікаў паходу на Маскву ў час г.зв. смуты ў Масковіі пач. 17 ст.