Зваротная мэтафарызацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
пачатак, вікіфікацыя
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 20:03, 12 сакавіка 2013

Зваро́тная мэтафарыза́цыя — вяртаньне словам ці словазлучэньням іх першаснага, вобразнага значэньня. Як падкрэсьліваў А. Патабня, «усе значэньні ў мове па паходжаньні вобразныя, кожнае можа з цягам часу стаць нявобразным». Так, мы гаворым баравік, коцікі (на вярбе), чарніла і г. д. і нават не адчуваем пераноснасьці значэнняў гэтых словаў, таго, што кожнае зь іх — своеасаблівы троп. Усе словы нашага лексыкону набылі ўласьцівасьці знака, які называе пэўнае паняцьце. Гэта надзвычай важная рыса мовы як сродку камунікацыі. Зваротная мэтафарызацыя, вяртаючы слову яго першаснае значэньне, нагадвае пра наяўнасьць у ім пераноснага значэньня, што зь цягам часу выветрылася, забылася.

Літаратура

  • Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. — 3-е выд., дап. і дапр. — Мінск, 2004.
  • Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. П. Рагойша. — Мінск, 2001.