Лірыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
пачатак
X boh x (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Лі́рыка'''  — адзін з трох родаў [[літаратура|літаратуры]], які адлюстроўвае рэчаіснасць праз суб’ектыўнае выяўленнье пачуцьцяў, перажываньняў аўтара. Прадметам адлюстраваньня ў лірыцы зьяўляецца менавіта духоўнае жыцьцё чалавека, сьвет яго ідэяў, пачуцьцяў.
 
== Сувязь з драмай і эпасам ==
Лірыка   самастойны, вельмі старажытны род літаратуры, але яна не супрацьстаіць ні [[эпас (род літаратуры)|эпасу]] як аб’ектыўнаму аповеду пра пэўныя падзеі, ні [[драма (род літаратуры)|драме]] зь яе скразным канфліктна напружаным дзеяньнем. Наадварот, на працягу
ўсяго разьвіцьця літаратуры лірыка кантактавала, узаемадзейнічала з эпасам і драмай. Лірычныя элемэнты няцяжка знайсьці ў эпічных
і драматычных творах (лірычныя адступленьні, асаблівая эмацыянальная насычанасьць твораў, прасякнутасьць іх аўтарскімі пачуцьцямі). У сваю чаргу ў лірыцы можна выявіць элемэнты эпасу (зачаткі сюжэта) і драмы (напружанасьць думкі і пачуцьця, дыялягічная форма выяўленьня).
 
== Разнавіднасьці лірыкі ==
* Грамадзянская лірыка.
* Філязофская лірыка.
* Мэдытатыўная лірыка.
* Пэйзажная лірыка.
* Інтымная лірыка.
* Сугестыўная лірыка.
 
Падзел лірыкі на жанры і разнавіднасьці досыць умоўны.
 
== Глядзі таксама ==
* [[Драма]].
* [[Эпас]].
 
== Літаратура ==
* Рагойша, В.  П.  Паэтычны слоўнік / В.  П.  Рагойша. — 3-е выд., дап. і дапр. — Мінск, 2004.
* Рагойша, В.  П.  Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В.  П.  Рагойша. — Мінск, 2001.