Паэзія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 126 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q482 (translate me)
X boh x (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Паэзія''' (ад [[грэцкая мова|грэцкай]] «ποίησις», ''паэзыс'' — «стварэньне») — галіна мастацкай [[літаратура|літаратуры]], творы якой ствараюцца звычайна ў вершаванай форме. Адсюль, паэзія можа выражацца як у асобных вершах, гэтак і паўставаць у кампазыцыі зь іншымі відамі мастацтва: у [[гімн]]ах, [[песьня]]х, [[драма|драматычных творах]] і вершаванай прозе. Паэзію ва ўсіх яе праявах публікуюць у розных спэцыялізаваных часопісах, зборах паэзіі і гэтак далей. Адным з найбольш сустракаемых жанраў зьяўляецца [[лірыка (род літаратуры)|лірыка]].
 
Дадатковай мерай прамовы зьяўляецца [[верш]] (вершаваны радок), а таксама [[рыфма|рыфмы]], [[мэтар (вершы)|мэтар]] і іншыя. Нярэдка слова паэзія ўжываецца ў [[мэтафара|мэтафарычным]] сэнсе, азначаючы вытанчанасьць выкладу або прыгажосьць адлюстраванага, і ў гэтым сэнсе паэтычным можа быць названы асабліва [[проза|празаічны]] тэкст; каб пазьбегнуць блытаніны ў навуковай літаратуры існуе таму тэндэнцыя пазьбягаць словы паэзія і казаць выключна пра вершы (вершах), аднак і такое словаўжываньне ня вольна ад недахопаў, паколькі асноўнае значэньне тэрміна «[[верш]]» — асобны вершаваны радок.