Розьніца паміж вэрсіямі «Вістычы»

149 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
выпраўленьне спасылак, стыль, катэгорыя
д (абнаўленьне зьвестак)
(выпраўленьне спасылак, стыль, катэгорыя)
'''Вістычы''' — [[вёска]] ў [[Берасьцейскі раён|Берасьцейскім раёне]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]]. Вістычы ўваходзяць у склад [[Чарнаўчыцкі сельсавет|Чарнаўчыцкага сельсавету]].
 
Упершыню згадваецца ў 1471 годзе. У Вістычах месьцілася сядзіба роду Ягмінаў (створана ў XVIII ст.), якая ўключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню і парк. Сядзіба была зьнішчана пасьля 1939.
 
У 1678 годзе<ref>[http://www.cistopedia.org/index.php?id=6688&L=0 Vistytis // CISTOPEDIA - Encyclopædia Cisterciensis]</ref> з фундацыі [[ТышкевічТышкевічы|Тышкевічаў]]аў у Вістычах паўстаў кляштар і касьцёл [[цыстэрцыяны|цыстэрцыянаў]]. Кляштар быў зачынены расейскімі ўладамі ў [[1832]], а ў [[1866]] касьцёл быў перададзены праваслаўным. Царква была названа ў гонар Узвышэньня Сьвятога Крыжа і пераабсталявана ў адпаведнасьці з патрэбамі бізантыйскай традыцыі (створаны іканастас). Храм дзейнічае, зьяўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэньня.
 
Кляштарныя пабудовы да нашых дзён не захаваліся. Засталася толькі частка старажытнага кляштарнага мура з нішамі.
Недалёка ад храму, на скрыжаваньні дарог, захавалася таксама калёна, на якой некалі знаходзілася статуя Маці Божай. Сёньня на ёй аднак няма статуі, але чыноўнікамі ад культуры зьмешчана мэмарыяльная табліца з выявай Маці Божай і даволі недарэчным надпісам з памылкай: ''“Калона Божай Маці. Узведзена ў XVIII стагоддзі. Сімвал гонару і Магутнасці заможных уласнікаў гэтых мясцін. Мае гістарычнаю, архітэктурную і мастацкую вартасць. Ахоўваецца дзяржавай”.''
 
Паводле інфармацыі каталіцкага манаха-капуцына бр. Яна Фібэка OFMCap, у кляштары цыстэрцыянаў існаваў таксама цудатворны абраз Маці Божай Вістыцкай, які сёньня знаходзіцца ў Польшчы.<ref>[http://radzima.org/be/fota-albom/416.html?id_gallery=9255] Царква Узвышэння Святога Крыжа]</ref>
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Vistyčy}}
* [http://radzima.org/pubbe/miestamiesca/vistychy.php?lang=by&miesta_id1=brbrvisthtml Здымкі на Radzima.org]
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n117/mode/2up Die Cistercienser in Lithauen // Cistercienser Chronic Nro 12. 1 Februar 1890. 2 Jahrg. P. 17-18]
* [http://www.archive.org/stream/Cc1-4#page/n277/mode/2up Mittheilungen über das Kloster Wistycze // Cistercienser Chronik Nro 22. 1 December 1890. 2 Jahrg. P. 177-181.]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Берасьцейскага раёну]]
[[Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты, згаданыя ў 15 стагодзьдзі]]
 
[[ru:Вистычи]]
5998

зьменаў