Галосныя: розьніца паміж вэрсіямі

гук мовы, які вымаўляе з адкрытым галасавым трактам
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:50, 6 сакавіка 2013

Гало́сныягукі, якія вымаўляюцца пры ўдзеле голасу. У беларускай мове іх шэсьць: [а], [о], [э], [у], [і], [ы].

Клясыфікацыя галосных гукаў

Паводле ступені пад'ёму языка

  • галосныя верхняга пад'ёму — [у], [і], [ы].
  • галосныя сярэдняга пад'ёму — [о], [э].
  • галосныя ніжняга пад'ёму — [а].

Паводле перамяшчэньня языка па гарызанталі

  • галосныя пярэдняга раду — [і], [э].
  • галосныя сярэдняга раду — [ы], [а].
  • галосныя задняга раду — [у], [о].

Паводле ўдзелу ў вымаўленьні губ

  • лабіялізаваныя (губныя) — [у], [о].
  • нелабіялізаваныя — [а], [о], [э], [і], [ы].

Пазыцыі гукаў

Гукі мовы як найдрабнейшыя гукавыя элемэнты, зь якіх складаюцца словы, звычайна выступаюць не ізалявана, адасоблена, а знаходзяцца ў акружэньні іншых гукаў. Суседнія гукі ўплываюць на вымаўленьне галосных, якое залежыць таксама ад іх націскнога або ненаціскнога становішча. Ненаціскныя галосныя вымаўляюцца карацей, чым галосныя пад націскам. У сувязі з гэтым адрозьніваюць дзьве асноўныя пазыцыі гукаў:

  • Моцная пазыцыя бывае тады, калі характэрныя прыметы гука не залежаць ад мейсца ў слове, ад суседніх гукаў. Для галосных моцная пазыцыя — пад націскам.
  • Слабая пазыцыя праяўляецца ў тым, што гук падпадае пад уплыў суседніх гукаў або зьмяняецца ў залежнасьці ад мейсца ў слове. Для галосных слабая пазыцыя — ненаціскное становішча.

Зьменамі галосных гукаў у ненаціскным становішчы зьяўляюцца аканьне і яканьне.

Літаратура

  • Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ/ Г. Ф. Андарала, В. А. Бекіш,. С. К. Берднік і інш. Пад рэд. Л. М. Грыгор’евай.-Мн. Выш. шк.1994.