Мечыслаў Карловіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 34:
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Вішнеў (Гарадзенская вобласьць)|Вішневе]] (цяпер у [[Смаргонскі раён|Смаргонскім раёне]] [[Гарадзенская вобласьць|Гарадзенскай вобласьці]]). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і [[Ян Карловіч|Яна Аляксандра Карловіча]], выбітнага этноляга і мовазнаўцы. Шэсьць гадоў ад нараджэньня пражыў на радзіме. У [[1882]] Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў [[Гайдэльбэрг]], потым у [[Прага|Прагу]] і [[Дрэздэн]], а ў [[1887]] пасяліліся ў [[Варшава|Варшаве]].
Мечыслаў з дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасфэры, з шасці гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сымфанічнай музыкай і [[опэра]]й. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у [[Варшаўскі ўнівэрсытэт]] ([[натуральныя навукі]]), а потым вывучаў [[філязофія|філязофію]] ў [[Бэрлін]]е. Апроч таго, вучыўся ў кансерваторыі ў Брусэлі і браў прыватныя музычныя ўрокі ў знакамітага выкладчыка Адрыяна Сервэ, якога называлі “Паганіні віяланчэлі”. Ужо падчас навучаньня пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай і напісаннем нарысаў па альпінізму. Па вяртаньні ў Варшаву ў [[1901]] закончыў унівэрсытэт. У [[1903]] у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы [[аркестар]]. Апошнія гады жыцця правёў у мястэчку Закапанэ. Сімфанічная паэма Карловіча пад назвай "Літоўская рапсодыя" цалкам заснаваная на матэрыяле беларускіх народных сьпеваў. Мелодыя беларускай жалобнай песьні таксама была скарыстана ім у сімфанічнай паэме "Адвечныя песьні".
Трагічна загінуў у Татрах падчас раптоўнага сыходу лавіны. Пахаваны на Павянзкоўскіх могілках ў Варшаве.