Самурай: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: be:Самурай; касмэтычныя зьмены
Радок 6:
Самураі пачалі фарміравацца як саслоўе ў пэрыяд сёгунаў дому Мінамота (1192—1333), асобае значэньне набылі ў час міжусобных войнаў 14-16 стагодзьдзяў. Тады ж склалася асобная самурайская культура, у нечым падобная да [[рыцарства|рыцарскай культуры]] [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропы]], у аснове якой кодэкс гонару самураяў — бусідо з культам вернасьці свайму гаспадару.
 
У час сёгуната Такугава (1603—1867) статус самураяў (10% насельніцтва [[Японія|Японіі]]) аформлены юрыдычна. Заканчэньне міжусобных войнаў прывяло да расслаеньня саслоўя самаураяў, многія зь якіх ператварыліся ў ронінаў (самураі без гаспадара), некаторыя зь іх папоўнілі шэрагі дэклясаваных элемэнтаў, але большая частка самураяў заставалася ў гарадах, дзе займаліся рамяством і гандлем. Самураі паўднёва-заходніх княстваў (Сацума, Цёсю, Тоса і ХідзенХідзеэн) адыгралі ключавую ролю ў буржуазнай рэвалюцыі 1867—1868 гадах. У [[1872]] годзе саслоўе самураяў скасавана, але яго традыцыі працяглы час (да паражэньня [[Японія|Японіі]] ў [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]]) культываваліся ў японскай арміі.
 
== Літаратура ==