Морф: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 02:13, 2 сакавіка 2013

Морф – гэта канкрэтнае моўнае ўвасабленьне абстрактнай, абагульненай моўнай адзінкі – марфэмы.

Морф і марфэма

Марфэма ўяўляе сабой абагуленую назву структурных частак слова. Марфэма – сукупнасць морфаў, якія рэпрезэнтуюцца ў розных словаформах аднаго і таго ж слова ці аднакаранёвых слоў. Канкрэтным прадстаўніком (рэпрэзэнтантам) марфэмы зьяўляецца морф. Морф – адна з фармальных разнавіднасьцяў (відазьмяненьняў) марфэмы, якая выступае ў розных словах і словаформах.

Адрозьненьне паміж марфэмай і морфам заключаецца ў тым, што марфэма – паняцьце агульнае (родавае), а морф – паняцьце прыватнае (відавое). Марфэма вычляняецца парадыгматычна, шляхам падбору аднакаранёвых словаў, а морф – сінтагматычна (лінейны ланцужок). Кожная марфэма рэалізуецца ў маўленьні толькі праз канкрэтны морф.

У адну марфэму аб’ядноўваюцца морфы, якія:

  • маюць тоесную сэмантыку.
  • маюць частковае фармальнае падабенства.

Літаратура

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.