'''Папера''' (ад {{мова-pl|papier|скарочана}}, {{мова-la|papyros|скарочана}}) — матэрыял у выглядзе аркушаў для пісаньня, маляваньня, упакоўкі й іншага выкарыстаньня, які атрымоўваюць з [[цэлюлёза|цэлюлёзы]]: з расьлінаў, а таксама з другаснай сыравіны, як то [[рызьзя]] й [[макулятура|макулятуры]]. Папера ўяўляе сабой унівэрсальны матэрыял з мноствам мэтаў выкарыстаньня. У той час як найбольш распаўсюджанай мэтай выкарыстаньня паперы зьяўляецца запіс і [[друк]] на ёй, яна таксама шырока выкарыстоўваецца ў якасьці пакавальнага матэрыялу, а таксама ў шэрагу прамысловых і будаўнічых працэсаў, і нават у якасьці харчовага інгрэдыента, у прыватнасьці, у [[азія]]цкіх культурах.
Папера й працэс ейнага цэлюлёзнага здабыцьця, была распрацавана ў [[Кітай|Кітаі]] ў пачатку [[II стагодзьдзе|II стагодзьдзя н. э.]] судзьдзём эўнухам [[Цай Лунь|Цай Лунем]] у часы панаваньня [[дынастыя Хань|дынастыі Хань]], аднак самыя раньнія археалагічныяархеалягічныя фрагмэнты паперы датуюцца ад [[II стагодзьдзе да н. э.|II стагодзьдзі да н. э.]] у Кітаі<ref>Tsien, Tsuen-Hsuin (1985). «''Paper and Printing''». Joseph Needham, Science and Civilisation in China, Chemistry and Chemical Technology. Vol. 5 part 1. p. 38. Cambridge University Press</ref>.
Пачынаючы з [[1803]] году ў вытворчасьці паперы выкарыстоўваюцца [[папераробная машына|папераробнай машыны]].