Сэрца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д дададзеная Катэгорыя:Органы з дапамогай HotCat
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 8:
Біцьцё сэрца кантралюецца аўтаномнай нэрвовай сыстэмай, нутраным кантралявальным органам зьяўляецца сынаатрыяльны вузел.
 
== Гісторыя дасьледваньняўдасьледаваньняў ==
Затамкі ў сэрцы выявіў лекар [[Гіпакрат|Гіпакрацкай школы]] каля 4 стагодзьдзя да н. э., але іх роля на той момант не была растлумачаная. На роспалаці крыві ў артэрыях звычайна няма, бо пасьля сьмерці яна застаецца ў вэнах. Старажытныя анатамісты дапусьцілі, што праз кляпаны паветра трапляла далей у арганізм.
 
[[Філязофія|ФілёзавыФілёзафы]] адрозьнівалі вэны ад артэрыяў, але меркавалі, што пульс быў уласьцівасьцю саміх артэрыяў. [[Эрасыстрат]] заўважыў, што зь перарэзанай артэрыі выцякае кроў. Гэты факт ён намагаўся тлумачыць тым, што паветра з артэрыяў падмяняецца крывёю, што паступае празь вельмі малыя судзіны паміж вэнамі і артэрыямі. Верагодна, гэтак ён вызначыў існаваньне [[капіляр]]аў, але з адваротным крыватокам.
 
Грэцкаму лекару [[Гален]]у (2 стагодзьдзе н. э.) было вядома, што па судзінах цячэ кроў, акрамя гэтага ён адрозьніваў функцыі вэнознай (цёмна-чырвонай) і артэрыяльнай (сьвятлейшай і болей вадкай) крыві. Вэнозная кроў, што ўтваралася ў [[печань|печані]] з [[хілус]]у, забясьпечвала цела ростам і энэргіяй, а артэрыяльная кроў, што ўтваралася ў сэрцы, забясьпечвала жыцьцядзейнасьць праз наяўнасьць у крыві паветра. Паводле Галена, кроў цякла з крыніцы (печані або сэрца), спажывалася і не вярталася назад: сэрца не прапампоўвала кроў — яно накапляла кроў падчас [[дыястала|дыясталы]], а затым кроў пераносілася дзякуючы пульсацыі саміх артэрыяў.