Пінская шляхта (п’еса): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Літаратурны твор |Назва = «Пінская шляхта» |Выява = Dunin Marcinki...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:08, 26 лютага 2013

«Пінская шляхта» — п’еса клясіка беларускай літаратуры, майстра камічнага жанру Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча[1] (фарс-вадэвіль у адной дзеі[2]). Напісана ў 1866 годзе, першая публікацыяя зьявілася ў 1918 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» ( №№ 30-31)[3].

«Пінская шляхта»
па-беларуску: Пінская шляхта
Кніга «Пінская шляхта»
выд. ««Мастацкая літаратура», 2010 г.
Жанр: п'еса
камэдыя
Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1866
Публікацыя: 1918
Электронная вэрсія

Сюжэт

Пінская шляхта — гэта гарэзьлівая, сьмешная і, адначасова, вельмі пазнавальная гісторыя на тэму жыцьця мясцовай беларускай шляхты. Ў ёй апавядаецца пра фанабэрыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу ды ладу жыцьця, не на шмат адрозніваюцца ад сялян. Але, негледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанабэрыстасьці яны баяцца начальства, тых хто мае над імі ўладу.

Ў сваёй п’есе Дунін-Марцінкевіч высьмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, ды выносяць абсурдныя прыгаворы[2][3][4].

Гісторыя стварэньня

П’еса «Пінская шляхта» Дуніным-Марцінкевічам была напісана ў 1866 годзе. Першая яе публікацыя зьявілася ў 1918 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» ( №№ 30-31). Другое выданьне «Пінскай шляхты» было здзейсьнена ў 1923 годзе.

У Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва захоўваецца выданьне п'есы, выпушчанае ў Польшчы (Беласток, 1958)[3].

Мова п'есы

П'еса напісана была на беларускай мове. Але, дасьледчыкаў выклікае цікавасьць, што яна была напісана на пінскім дыялекце, часам выкарыстоўваецца беларуска-украінская песенна-інтымная лірыка XVIII стагодзя[4].

Тэатральныя пастановы

П'еса ставіцца ў Менскім Купалаўскім тэатры[2].

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

  1. ^ Пінская шляхта. Живая библиотека. Праверана 26 лютага 2013 г.
  2. ^ а б в Пінская шляхта Праверана 26 лютага 2013 г.
  3. ^ а б в «Пінская шляхта» Драматургічныя творы. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Праверана 26 лютага 2013 г.
  4. ^ а б М. Хаўстовіч (26 лютага 2013) Загадка «Пінскае шляхты» Літаразнаўства. Mowaznaustwa.ru. — Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. – Вып.2. – Мінск, 2002. Праверана 26 лютага 2013 г.