Ядзерная фізыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат зьмяніў: lv:Atomfizikalv:Kodolfizika
Jarash (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Я́дзерная фі́зыка''' — разьдзел [[фізыка|фізыкі]], які вывучае [[атамнае ядро|атамныя ядры]], іх структуру, уласцівасьціуласьцівасьці і пераўтварэньні.
__TOC__
Задачы, які ўзнікаюць ў ядзернай фізіцы — гэта тыповы прыклад задач некалькіх целаў. Ядра складаюцца з нуклонаў ([[пратон]]аў і [[нейтроннэўтрон]]аў), і ў тыповых ядрах месцяцца дзясяткі и сотні нуклонаў.
 
== Гісторыя ==
Пачаткам разьвіцьця ядзернай фізыкі можна лічыць адкрыцьцё новага тыпу [[Выпраменьваньне|выпраменьваньня]] — [[Радыяактыўнасьць|радыяактыўнасьці]] — [[Антуан Анры Бэкерэль|Антуанам Анры Бэкерэлем]] у 1896 годзе, які атрымаў за гэта Нобэлеўскую прэмію. [[Эрнэст Рэзэрфорд|Эрнэста Рэзэрфорда]] адкрыў [[альфа-распад|альфа-]] ды [[бэта-распад]], а ягоны экспэрымэнт па рассейваньні альфа-часьцінак на ядрах прывёў да перавароту ў разуменьні будовы ядра. Першыя дасьледчыкі не маглі ведаць пра небясьпеку з боку іянізавальнага выпраменьваньня, у выніку чаго некаторыя зь іх сталі ахвярамі [[Прамянёвая хвароба|прамянёвай хваробы]]. Ад 1920-х гадоў пачала разьвівацца [[ядзерная бясьпека]] - разьдзел [[Ядзерная інжынэрыя|ядзернай інжынэрыі]], які прысьвечаны вывучэньню мэтадаў ды тэхнік абароны чалавека ад шкоднага ўплыву іянізавальнага выпраменьваньня. Адным з разьдзелаў ядзернай інжынерыі зьяўляецца [[ядзерная хімія]], якая вывучае радыёактыўныя рэчывы ды [[ядзерныя матэрыялы]]. Тыпы [[Іянізавальнае выпраменьваньне|іянізавальных выпраменьваньняў]] атрымалі свае назвы ў парадку адкрыцьця. У 1932 годзе [[Джэймз Чадўік]] упершыню выявіў неўтрон. [[Дзяленьне ядра]] было адкрыта ў 1939 годзе Фрыцам Штрасманам ды [[Ота Ган]]ам, апошні зь якіх у 1944 годзе атрымаў за гэта Нобэлеўскую прэмію. У 1942 годзе упершыню пабудаваны дасьледчыцкі [[ядзерны рэактар]]. У 1951 годзе атамная энэргія пачала выкарыстоўвацца для сілкаваньня спажывецкіх патрэб. На сёньняшні дзень у сьвеце працуе некалькі соцень ядзерных рэактараў, таму зьявілася праблема [[Радыёактыўныя адыходы|радыёактыўных адыходаў]]. У сьвеце абмежаваныя запасы [[Уран (хімічны элемэнт)|Уран]]у, які зьяўляецца галоўным відам паліва для ядзерных рэактараў.
 
{{Ядзерная тэхналёгія}}
{{Накід:Ядзерная фізыка}}