Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 73:
 
=== Вывучэньне польскай мовы ===
У другой палове 1990-х гадоў у Інстытуце замежных моў Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту праводзіліся заняткі [[польская мова|польскай мовы]]. Ініцыятыва іх стварэньня з'явілася ў 1995 годзе. У тым самым годзе ўнівэрсытэт даў дазвол на сфарміраваньне працоўнай групы, якая б займалася навучаньнем польскай і беларускай моў. Установа пачала супрацоўніцтва з [[Сілезскі ўнівэрсытэт|Сілезскім ўнівэрсытэтам]] у Польшчы. У 2000 годзе 26 студэнтаў ВНУ ўпершыню атрымалі дыплёмы, якія дазвалялі ім выкладаць польскую мову. У пачатковы перыяд працы заняткаў малая колькасьць падручнікаў, абмежаваныя магчымасьці стажыровак і практыкі ў Польшчы з'яўляліся перашкодамі ў іх правядзеньні. Адсутнасць адпаведных навуковых кадраў, перадусім спецыялістаў з галіны польскай філялогіі, а таксама адсутнасьць уступных іспытаў даводзілі да таго, што ўзровень навучаньня быў у той час нізкі для акадэмічных стандартаў, параўнальны з моўнымі курсамі. У 2001 годзе ўстанова атрымала падтрымку з боку дзеячаў [[Таварыства Вспульнота польска|Таварыства «Вспульнота польска»]] і [[Фонд Дапамога палякам на Усходзе|Фонду «Дапамога палякам на ўсходзе»]], дзякуючы якім атрымалася адрэмантаваць паляністычную майстэрню, а таксама перадаць багаты мэтадычны кнігазбор і фільмы. Рамонт скончыўся 18 сьнежня 2001 года і значна палепшыў умовы працы выкладчыкаў і студэнтаў. У пазьнейшыя часы на настаўніцкую спецыялізацыю па польскай мове ў Інстытуце замежных моў прымалася 25 асобаў, калі кандыдатаў было ў 6 разоў болей<ref>{{Кніга|частка = Język polski na uczelniach białoruskich|загаловак = Oświata..|старонкі = 340}}</ref>.
 
=== Падраздзяленьні ===